Maładečna district

Bierazinskaje

Беразі́нскае – вёска ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гарадзілаўскага сельсавету.

Мястэчка заснаванае ў 1951 годзе на месцы, дзе здабывалі торф. Маецца чыгуначны прыпынак Беразінскае на ўчастку Маладэчна – Ліда.

Касьцёл Божага Цела

Галоўная славутасьць Бярэзінскага – мураваны каталіцкі храм Божага Цела.

Гісторыя парафіі пачалася ў траўні 2005 году. 7 ліпеня адбылася дзяржаўная рэгістрацыя парафіі ў пасёлку Беразінскае. Набажэнствы адбываліся ў падвале трохпавярховага дому па вуліцы Кастрычніцкай. У 2009 годзе пачалося будаўніцтва будынку касьцёлу. Узьвядзеньне муроў і даху было завершана ў 2011 годзе. Цалкам будаўніцтва касьцёлу скончылася ў 2013 годзе. 31 жніўня 2013 году касьцёл асьвяціў мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Каардынаты: 54.221071, 26.611101.