Maładečna district

Čyść

Чысьць – пасёлак у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, адміністрацыйны цэнтар Чысьцінскага сельсавета. Чычьць разьмешчаная за 19 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Маладэчна, за 59 кілямэтраў на паўночны захад ад Менска, за 4,5 кілямэтра ад чыгуначнай станцыі Уша.

Пасёлак узьнік у сярэдзіне 1950-х гадоў на месцы радовішча торфу. У 1955 годзе было пабудаванае торфапрадпрыемства «Чысьць» (здабыча торфу вялася да сярэдзіны 80-х гадоў). У 1984 годзе пачалося будаўніцтва буйнага домабудаўнічага камбіната. З 24 сьнежня 1991 года пасёлак стал цэнтрам Чысьцінскага сельсавета, у склад якога ўвайшлі 2 вёскі: Асавец i Рысы. У 1990-я гады тут былi пабудаваныя дамы для перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны.

У пасёлку размешчаныя: завод будаўнічых канструкцыяў, завод дахавай чарапіцы, дрэваапрацоўчы завод, завод сухіх сумесей, ЗАТ «Шклолюкс», зверагаспадарка «Чысьць», ЖКГ, ААТ «Забудова», сярэдняя школа і школа мастацтваў, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, буйны будаўнічы магазін, 2 дзіцячыя сады, бальніца, аптэка, амбуляторыя, 2 кафэ, банк, комплексна-прыёмны пункт, швэйнае прадпрыемства “Ачоса”. Футбольны клуб «Чысьць», заснаваны ў 1998 годзе, выступаў у другой лізе Беларусі на стадыёне «Школьны».

Царква Сьвятога Мiкалая

Царква святога Мікалая ў Чысьцi была ўзьведзеная ў 1996 годзе.

Каардынаты: 54.254421, 27.129201.