Maładečna district

Markava

Маркава – вёска ў Маладэчанскім раёне, административный центр Марковского сельсовета. Население па стане на 2010 год складала 692 человека.

Маркава знаходзіцца за 16 кiлямэтраў на захад ад Маладэчна і за 22 кiлямэтра на паўднёвы ўсход ад Смаргоні. У 5 кiлямэтраў на захад ад вёскi праходзіць мяжа з Гарадзенскай вобласьцю. Мясцовасьць належыць басэйну Нёмана, праз вёску працякае ў сваёй верхняй плыні рака Гадзея, прыток Ушы. Праз сяло праходзіць аўтадарога Р65 (Маладэчна – Смаргонь), іншыя дарогі вядуць у бок Малінаўшчыны і Трапалава.

Вёска Маркава вядомая з XIV стагодьдзя як валоданьне Казіміра, цэнтар Маркоўскага староства, раней пасёлак уваходзіў у Заслаўскае княства. Пазьней Маркава было дзяржаўным староствам, якое трымалі спачатку Альгердавічы, а пасьля іх – некалька вядомых дзяржаўных дзеячаў Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку Леў Сапега.

У канцы XV стагодьдзя ў вёсцы пабывала вялікая князёўна Алена Янаўна, дачка вялікага князя маскоўскага Івана III і бізантыйскай прынцэсы Соф’і і жонка вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка.

Касьцёл Міхала Арханёла, узьведзены ў 1638 годзе на сродкі караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава, не закаваўся, иаксама як i новы касьцёл, пабудаваны на тым жа месцы маркаўскім старастам Янам Хамінскім і яго жонкай Барбарай у 1740 годзе. Па здушэньнi нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863 года касьцёл у Маркаве быў зачынены.

Царква Сьвятой Тройцы

Захаваліся звесткі аб будаўніцтве ў Маркаве праваслаўнай царквы ў 1670 годзе, а таксама згадкі аб драўляным храме, збудаваным у 1836 годзе. Да сярэдзіны XIX стагодьдзя ён здрахлеў і стаў непрыдатны для зьдзяйсьненьня набажэнстваў. Таму ў лістападзе 1852 года па распараджэньні Міністэрства дзяржаўных маёмасьцяў у Маркава быў камандзіраваны грамадзянскі інжынер Малунін, які склаў акт на будаўніцтва новай царквы. Падмурак новай царквы быў закладзены ў 1859 годзе, на яе будаўніцтва выдзелена 6 тысяч рублёў срэбрам. Царква-мураўёўка ў стылі расійскай эклектыкі была пабудаваная з бутавага каменя на невялікім узвышшы недалёка ад цэнтра вёскі. Храм адкрыўся 6 снежня 1860 года, у дзень Мікалая Цудатворцы, і быў асьвечаны ў імя Сьвятой Тройцы. У савецкі час царква не зачынялася. Побач з царквой захавалася яшчэ і капліца XIX стагодьдзя, якая ў наш час пераабсталяваная пад тэхнічнае памяшканьне.

Каардынаты: 54.330949, 26.597338.