Miadzieł district

Mikasieck

Мiка́сецк – вёска за 5 кіляметраў на паўночны ўсход ад цэнтра Мядзелу і за 25 кіляметраў на паўночны ўсход ад Вялейкі. Празь вёску працякае ручай, які ўпадае ў возера Баторына. Празь Мiка́сецк праходзіць аўтадарога Р86 (Мядзел – Докшыцы). Насельніцтва на 2009 год складала 18 чалавек.

У 1868 годзе Мiка́сецк – засьценак Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, ён налічваў 14 жыхароў і складаўся з 2 двароў. У Мiка́сецку размяшчалася Мядзельскае валасная ўправа. У кнізе Фёдара Пакроўскага «Археалягічная карта Віленскай губэрні» (1893) пра Мiка́сецк расказваецца наступнае: «На раллі засценка Мiка́сецк знойдзеная была селянінам Г. Чарняўскім медная сякерка».

У гады Першай сусьветнай вайны ў Мiкасецку месьцiлiся тылавыя часткі расейскай арміі. У Мiка́сецк прыбывалі на адпачынак і папаўненьне часткі з лініі фронту ў раёне вёсак Пасынкі і Скары. На ўзвышшы за вёскай была магіла расейскага салдата, расстралянага па прыгаворы ваенна-палявога суда. Ён вярнуўся з дому з пакалечанай рукой, і камандаваньне палічыла, што салдат наўмысна прычыніў сабе шкоду. Доўгі час на хвоі, што расла над магілай, быў відны выразаны крыж.

Ад неасьцярожнага абыходжаньня з агнём расейскіх салдатаў згарэў дом селяніна Сідара Іванавіча Чарняўскага. Пацярпеламу воінская частка выплаціла кампенсацыю за страты і прапанавала пераселіцца на іншае месца жыхарства.

У 1919 – 1921 гадах Мiка́сецк знаходзіўся ў складзе Сярэдняй Літвы. Пазьней знаходзіўся ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павета Віленскага ваяводзтва. З 1925 году – у складзе Пастаўскага павета Віленскага ваяводства. Засьценак налічваў 95 жыхароў і 18 двароў, працаваў вятраны млын.

Царква Жываначальнай Тройцы

Праваслаўная царква ў Мiкасецку была пабудаваная на сродкі мясцовага памешчыка Чарняўскага. У 1926 годзе, на сьвята Праабражэньня Гасподняга, царква была асьвечаная ў Сьвятой Тройцы.

Каардынаты: 54.891264, 27.002621.