Miensk district

Atolina

Атоліна – вёска ў на скрыжаваньні дарогi Н9033 з Н9047 за 6 кiлямэтраў ад Менску. Уваходзіць у Сеніцкі сельсавет. Недалёка ад вёскі працякае рака Пціч.

Тапонiм Атолін (руск.: Оттолинъ) паходзiць ад імя Атона Горвата, мужа гаспадыні маёнтка Людвікі з Оштарпаў. На мапе эўрапейскай часткі Расеі сярэдзіны XIX стагодьдзя паселішча пазначана як «Атолинъ».

Атоліна заснавана ў 1860-я гады паміж вёскамі Прылучкі і Падгай, уваходзіла ў склад маёнтка Прылукі, уладальніцай якога як бацькоўскай спадчынай у 1853–1872 гады была Людвіка Горват (Оштарп), жонка Атона Горвата. У 1872 годзе маёнтак набыты ў Горватаў графам Эмерыкам Гутэн-Чапскім.

У XX стагоддзі пасёлак вядомы спецсаўгасам «Атоліна», які вырабляў прадукцыю для патрэб цэнтральнай савецка-партыйнай наменклатуры. З 1990-х да 2022 года ў Атоліне працавала РУП «Адамас БДУ», якое займалася вытворчасцю штучных алмазаў.

Царква Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы

Царква-мураўёўка была пабудаваная ў Атоліне паміж 1855 і 1865 гадамі на сродкі ўрада. З моманту асвячэньня пры царкве працавала царкоўна-прыходзкая школа.

За савецкім часам храм быў істотна перабудаваны. Спачатку тут размяшчаўся сельскі клюб, а затым – медыцынская ўстанова. У 1990-я гады гэты будынак быў вернуты вернікам. З таго часу была адбудаваная толькі ўязная брама, а аднаўленьне самой царквы пакуль не завершанае.

Каардынаты: 53.786143, 27.440822.

За савецкім часам будынак царквы быў перапрафіляваны пад клюб, пра гэта сведчыць лесьвіца, што вядзе ў будку кінамэханіка.