Miensk district

Karaloŭ Ctan

Каралёў Стан – вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на скрыжаваньні шашы M2 з дарогай Н9037. Каралёў Стан уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавету. Празь вёску працякае рака Волма. Насельнiцтва па стане на 2009 год складала 1.188 чалавек.

Дакладная дата заснаваньня вёскі невядомая. Паходжаньне назвы вёскі Каралёў Стан, хутчэй за ўсё, зьвязанае з каралямі Рэчы Паспалітай, якія падчас сваіх паездак па краіне спыняліся на адпачынак са сваёй сьвітай у пэўных месцах – станах. Як мяркуецца, у XVII – XVIII стагоддзях гэтыя землі былі ўладаньнямі Радзівілаў.

Кажуць, што ў 1708 годзе у час Паўночнай вайны з мэтай папаўненьня запасаў прадуктаў харчаваньня тут спыняўся швэдзкі кароль Карл XII. У канцы вуліцы Школьная даўным-даўно было балота, каля якога і спыніўся кароль з золатам. Існуе меркаваньне, што пасьля яго засталося шмат золата каля таго балота. Гавораць таксама, што ў 70-я гады ХХ стагодьдзя ўдалося адшукаць страчаны скарб.

Царква Ўзьвiжаньня Сьвятога Крыжа

Першапачаткова ў XIX стагодьдзі ў вёсцы быў пабудаваны невялікі драўляны храм. Яго назвалі ў гонар сьвятога Георгія Пераможцы, храм быў прыпісаны да Усьпенскай Крыжагорскай парафіі. У 1876 годзе будынак быў прызнаны трухлявым, мясцовыя ўлады прынялі рашэньне замяніць яго. Пасьля пабудовы каменнага храма мясцовы купец набыў для яго сем пасярэбраных іконаў. Каля будынка храма таксама збудавалі званіцу.

У 1936 годзе па прыходу савецкай улады храм быў разбураны.

У 1991 годзе Мінаблвыканкам задаволіў просьбу мясцовых вернікаў і даў дазвол на будаўніцтва тут храма. З 1996 года ў яго будынку, нягледзячы на будаўнічыя работы, якія працягвалiся, ужо праходзілі службы.

У 2002 годзе два мясцовыя жыхары падпалілі будынак царквы. Ад агню ўдалося выратаваць напрастольнае Эвангельле, абраз Уваскрэсення Хрыстовага. Будынак вырашылі перабудаваць – павялічана алтарная і ўваходная частка.

Каардынаты: 53.985271, 27.792555.