Miensk district

Kopišča

Копішча – вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Знаходзiцца каля паўночна-ўсходняй мяжы Менску, паміж вуліцай Гінтаўта ў Менску і дарогай Н9031. Копішча ўваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавету.

Название происходит от слова «копанка», искусственно созданный водоём.

Назва вёскi паходзіць ад слова «капанка», штучна створаны вадаём.

У 1945 пасля Другой сустветнай вайны вёска Копішча была заснаваная перасяленцамі зь Менску ў сувязі з разбурэньнем жылых дамоў. Насельніцтва на 1948 год складала 680 чалавекаў. Пасля 1950 насельніцтва Копішча было больш за 1000 чалавекаў. З 2008 года была пачата забудова палёў Копішча шматкватэрнымі дамамі. З 2015 года было пачата будаўніцтва сучаснага жылога комплексу Новая Баравая.

У канцы 2000-х гадоў тэрыторыя вёскі была аднесена да пэрспэктыўнай зоны разьвіцьця Менску. Па стане на 2010 год жылы фонд у Копішчы ўключаў 105 індывідуальных пабудоў, у тым лiку. дамоў катэджнага тыпу. За апошнія гады некалькі забудоўнікаў атрымалі правы на будаўніцтва шматпавярхоўных кватэрных дамоў у межах населенага пункта. У пэрыяд з 2014 па 2019 год колькасьць насельніцтва вёскі павялічылася ў пяць разоў. Атрымаў разьвіцьцё грамадзкі транспарт, які злучыў Копішча зь Менскам. На перасячэньні вёскі з сталіцай быў пабудаваны тралейбусны парк. У 2020 годзе была адчыненая першая школа ў вёсцы.

У рамках пашырэньня Менску быў зацьверджаны праект дэталёвай пляніроўкі, згодна зь якім у раёне Копішча ўзводзіцца шматпавярховы мікрараён, а частка пабудоваў вёскі (асабліва старых і прылеглых да новага квартала, усяго 20 дамоў) зносіцца. Аднак пасьля архітэктары прапанавалі карэкціроўку праекта, дзе плянуецца ліквідаваць ужо ўсю вёску і прылеглую базу ДТСААФ. 12 чэрвеня 2008 года прэзідэнт Лукашэнка выдаў даручэнне № 09/03 на забудову тэрыторыі мікрараёна «Копішча» без правядзеньня аўкцыёну, што выклікала абурэньне насельніцтва вёскі. На 2021 год хваляваньні ў вёсцы часткова сціхлі. Аднак пры гэтым далейшы лёс прыватнага сэктару ў Копішчы яшчэ не вядомы.

Касьцёл сьвятога Францішка Асізскага

Будаўніцтва касьцёлу ў Копішчы пачалося ў 2020 годзе, хаць сама парафія была зарэгістраваная ў 2010 годзе. Нечым збудаваньне нагадвае Мірскі замак, нечым – базэлікі роднага горада Сьвятога Францішка Асізскага, бо ў сваім абліччы спалучае італьянскія і беларускія архітэктурныя матывы.

Асьвяціў касьцёл Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч 20 траўня 2023 года.

Каардынаты: 53.957072, 27.666354.