Miensk district

Łysaja Hara

Мужчынскі падворак Сьвята-Елісавецінскага манастыра

У 1998 годзе за 30 кіламэтраў ад Сьвята-Елісавецінскага манастыра Сястрыцтву быў выдзелены ўчастак зямлі агульнай плошчай 120 гэктараў для вядзеньня падсобнай гаспадаркі ў вёсцы Лысая Гара побач з вёскай Буды.

На гэтых землях размясьціўся манастырскі падворак, дзе пад апекай сяёстраў-манахiнь жывуць больш за 200 чалавек, якія апынуліся ў цяжкай жыцьцёвай сітуацыі (страцілi жытло, якія вызваліліся з месцаў пазбаўленьня волі, якія пакутуюць ад п’янства або наркаманіі, інваліды). Манастыр забяспечвае іх усім неабходным: адзеньнем, харчаваньнем, прадметамі асабістай гігіены, лекамі і г. д.

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша»

Галоўным храмам з’яўляецца царква ў гонар абраза Божай Маці «Неўпівальная Чаша». Для яе аблічча характэрныя рысы рэтраспектыўна-расейскага стылю, уключаючы шатровую званіцу і цыбульны купал на светлавым барабане.

Архітэктурны комплекс уключае ў сябе гаспадарчыя пабудовы і будынак, дзе пражываюць насельнікі манастыра. Тут таксама праходзяць рэабілітацыю людзі, якія пакутуюць на алкагольную залежнасьць. Тэрыторыя манастыра добраўпарадкавана, яе ўпрыгожваюць дэкаратыўныя расьліны і драўляныя скульптуры.

Каардынаты: 54.182881, 27.538893.