Miensk district

Piatryški

Пятрышкі – вёска на беразе галоўнага каналу Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, на аўтамабільнай дарозе H8941, за 37 кiлямэтраў на паўночны захад ад Мінска. Чыгуначная станцыя Радашковічы. Пятрышкi – адміністрацыйны цэнтар сельсавета.

Насельніцтва вёскi па стане на 2001 год складала 1844 жыхары, на 2010 год – 2005 жыхароў.

Упершыню Пятрышкi згадваюцца ў 1800 годзе як валоданьне памешчыка Пшазьдзецкага. У 1858 годзе дзяржаўная ўласнасьць. У канцы XIX стагодьдзя Пятрышкi ў складзе Заслаўскай воласьці. Дзякую будаўніцтву чыгуначнай станцыі Радашкавічы недалёка ад Петрышак, развіцьце вёскі атрымала новы штуршок, павялічылася і колькасьць жыхароў.

Царква сьвятога Хвеадосiя Чарнiгаўскага

Будаўніцтва праваслаўнай царквы ў Петрышках пачалося ў 2000 годзе. Царква была асьвячаная ў 2017 годзе.

Каардынаты: 54.069693, 27.217984.

Замалёўка