Miensk district

Raŭbičy

Раўбічы – вёска ў складзе Астрашыцкагарадоцкага сельсавета. Вёска месьціцца за 17 кiлямэтраў на паўночны ўсход ад Мінску на беразе Дубраўскага вадасховішча на рацэ Усяжа, на шашы H9059. Насельніцтва па стане на 2001 год складала 180 жыхароў.

Пры першым узгадваньні 1597 года назва фігуруе як «Ровбичи», што адпавядае народнаму вымаўленню «Роўбічы». Назва адыменнага (антрапанімічнага) паходжаньня. Балцка-літоўскае мужчынскае імя «Роўб» вядомае з Перапісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 года, дзе засведчаны ваўкавыскі баярын «Ровбъ Остеиковичъ». Ад імя «Роўб» шэраг назваў на правым, «літоўскім» беразе Нёмана: Раўбоўшчына ля Шчучына, Роўбы паміж Шчучынам і Лідай, Роўбавічы каля Іўя. Далей у «літоўскі» бок на поўнач ад Нёмана – Роўбішкі каля Эйшышак. Сучасны літоўскі антрапонім Rauba ставяць у адзін шэраг з Riauba, звязваючы іх з літоўскім riauba «крыкун», riaubti «крычаць, рыкаць».

У 1597 годзе Раўбiчы – сяло маёнтка Прылепы, уласнасьць праваслаўнай царквы ў Менскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага.

Па другм падзеле Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імпэрыі. У 1800 годзе – вёска, 13 двароў, 94 жыхары, уласнасьць падпалкоўніка Ф. Гарадзецкага. У 1858 годзе ўласнасьць памешчыкаў І. Кучынскага і К. Равенскай, у Менскім павеце. У 1858 годзе пабудаваны касьцёл, якi ў 1866 годзе прымусова пераўтвораралi ў праваслаўную Сьвята-Успенскую царкву. 4 чэрвеня 1906 году адбыліся сутыкненьні вяскоўцаў з паліцыяй пры спробе сагнаць жывёлу са спрэчных пашаў.

З лютага да сьнежня 1918 года вёска акупаваная войскамі Германскай імпэрыі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвешчаная часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1918 годзе працавала пачатковая школа. У снежні 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года – у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 – ліпені 1920 гадоў акупаваная войскамі Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года Раўбічы ў складзе Беларускай ССР. У перыяд Другое сусьветнае вайны з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска была акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Касьцёл сьвятога Мацьвея Апостала

У першай палове XVI стагодьдзя гэтая мясцовасьць, дзе зараз касцёл, належала наваградзкаму ваяводзе Казіміру Валадковічу. У першыню месца, на якім знаходзіцца храм, згадваецца ў парафіяльных хроніках у 1650 годзе, калі на горку над ракой Ушачай як на месца для ўзьвядзеньня сьвятыні ўказаў абраз Маці Божай Карміцелькі (Lactasti Sacro Ubere), які ўратаваў падчас навальніцы шляхціца Лукаша Халеву (Халяву), уладальніка вескі Халяўшчына. Сасну, на якой быў знойдзены абраз, «абкружылі 8-кутнай капліцай, а яго крона стала купалам». З з’яўленьнем абразу зьвязвалі заканчэньне вайны са швэдамі, яна абараняла людзей ад розных бедстваў, масавых захворваньняў і іншага. 27 жніўня 1666 года шляхціц Гаўрыіл Халева купіў у Казіміра Валадковіча засьценак Крыжагорск з 10 валокамі зямлі за 1500 злотых. У межах набытых зямель знаходзілася і гэтая драўляная капліца.

У сярэдзіне XVIII стагодьдзя абраз быў выкрадзены, і неўзабаве падчас ляснога пажару храм згарэў. У 70-я гады XVIII стагодьдзя выкрадальнік вярнуў ікону, і гэта натхніла жыхароў на будаўніцтва новага, таксама драўлянага, храма. Найбольш верагодна, што абодва храма былі уніяцкім, бо першы адносіўся да Смалявіцкай уніяцкай царквы, а другі – да Лагойскага базылянскага кляштара. Унук Гаўрылы Халева Аляксандар па духоўнаму завяшчаньню, складзенаму 28 студзеня 1702 года, падзяліў набытую дзедам зямлю паміж жонкай і сынамі. А для храма на вечныя часы выдаткавана «Шмат зямлі з лесам і сенакосам».

У пачатку 1806 года па ініцыятыве менскага біскупа Якуба Дадэркi быў пабудаваны новы драўляны храм, «прыпісны» да Менскага катэдральнага касьцёла, пад назвай Халяўшчынскі касцёл святога Тадэвуша, па бліжэйшаму населенаму пункту Халяўшчына. Усе пабудовы былі драўляныя. Побач з касьцёлам знаходзіліся могілкі. Час іх заснаваньня невядомы, але найбольш верагодна, што яны зьвязаныя з будаўніцтвам першага храма ў другой палове XVII стагодьдзя. На могілках была пахаваная дачка графіні Тышкевіч: на яе магіле стаяў помнік з каменя ў выглядзе піраміды, які завяршаўся распяцьцем Ісуса Хрыста.

У склепе пад касцёлам пахаваны ксёндз А. Заржэцкі. Ксёндз не проста служыў у храме – ён стварыў майстэрню, у якой навучаліся да 25 сірот незалежна ад веравызнаньня, акрамя таго, плаціў настаўніку, якія навучалі сірот музыцы. У інвентары 1857 прыведзены спіс музычных інструментаў, якія былі ў касьцёле: дзьве скрыпкі, віяланчэль, фагота, два трамбона, дзьве флейты, тры кларнета, клавікорды. У вялікай ступені дзякуючы яго ініцыятыве пачаўся збор сродкаў на будаўніцтва каменнага храма. У склепе таксама пахаваны памешчыцы Юзэфа Ключынская і Фёкла Лапушынская, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве.

У 1858–1862 гадох на месцы драўлянага касьцёла ўзьведзены новы каменны. Для назіраньня за будаўніцтвам (на яго выдаткавана 18 тысяч рублёў срэбрам) быў створаны камітэт на чале з старшынёй Марыяй Тышкевіч, народжанай Радзівіл.

Каардынаты: 54.059931, 27.739401.