Miensk district

Sienica

Се́ніца – вёска у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на шашы P23, аміністрацыйны цэнтар Сеніцкага сельсавета. Знаходзіцца на беразе невялікага вадасховішча на рацэ Сеніцы, за 2 кіляметры ад ускраіны Мінска, за 3 кіляметры ад чыгуначнай станцыі Калядзічы.

Колькасьць насельніцтва па стане на 2011 год складала 6.424 чалавекі.

Існуе некалькі версіяў паходжаньня назвы населенага пункта. Частка гісторыкаў лічыць, што назва паходзіць ад будовы (пабудовы), у якой захоўвалася сена – сенніца. У беларускай мове адна літара «н» з часам зьнікла. Паводле iншай вэрсіі назва паходзіць ад ракі Сеніца, якая калісьці працякала тут. А назва самой ракі, як мяркуецца, паходзіць ад назоўніка «сена», якое касілі ўздоўж ракі.

Сеніца вядомая з 1567 года як сяло. З 1791 года гэта цэнтар маёнтка Каралішчавіцкай парафіі. З 1793 года – у складзе Расейскай імпэрыі. У 1861 годзе вёска Сеніца становіцца цэнтрам Сеніцкай воласьці Менскага павету. У 1884 годзе ў Сеніцы была адкрытая земская вучэльня, у якой атрымаў пачатковую адукацыю беларускі Янка Купала. З 1924 года – цэнтар сельсавету Самахвалавічскага раёну. З 1935 года – у складзе Менскага раёна. Цэнтар Сеніцкага сельсавету.

Царква сьвятых Пятра й Паўла

Праваслаўная царква-мураўёўка ўзьведзеная ў Сенiцы ў 1861–1865 гадох з цэглы на месцы драўлянай царквы 1789 года. У 1852 годзе паўстала пытаньне аб неабходнасьці капітальнага рамонту струхнелага храма, але было вырашана, што танней пабудаваць новы мураваны храм. Сьвятар царквы Іаан Шышко звярнуўся з хадайніцтвам да епіскапа мінскага і бабруйскага Міхаіла аб садзейнічаньні ў будаўніцтве царквы «на 1670 душ абодвага полу». Праект быў складзены архітэктарам Г. М. Меерам і зацьверджаны ў 1861 годзе. Падрадчыкам на будаўніцтва храма выступаў мінскі купец А. Сьвешнікаў. Пры царкве мелася народная вучэльня, у якой у 1889–1890 гадох вучыўся Янка Купала.

У 1991 годзе церква перададзеная вернікам, адрэстаўрыраваная, дзейнічае.

Каардынаты: 53.827218, 27.532852.