Miensk district

Sierafimova

Серафімо́ва – вёска ў складзе Міханавіцкага сельсавету, месьціцца за 8 кілямэтраў на поўдзень ад Менску, за 3 кілямэтры ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на шашы М1.

У XVIII стагоддзі Серафiмова – маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1792 годзе ўладальнік маёнтка Казімір Янушэўскі фундаваў драўляны касьцёл. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губерні. У 1885 годзе фальварак у Самахвалавіцкай воласьці Мінскага павету.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імпэрыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьнежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасьці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад БССР, з 27 лютага 1919 года – у ЛітБел ССР. У час савецка-польскай вайны ў жніўні 1919 – ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Менская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кайкаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Сьмілавіцкім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласьці.

У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Каплiца у гонар Прападобнага Сергія Раданескага

У вёсцы Серафімова знаходзяцца могілкі, якія афіцыйна называюцца Могілкі Міханавічы. Гэта адны з абмежавана дзеючых могілак Менску. Плошча: 62,94 га, год адкрыцця: 1984. Тут пахавана каля 51 тысяча чалавек.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках:
Георгій Міхайлавіч Кокін – беларускі спецыяліст у галіне аўтамабілебудавання.
Адам Аляксандравіч Паўлюкавец – беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, паліглот.

На тэрыторыі могілак знаходзіцца каплiца ХІХ стагодьдзя, прыпісаная да Гатаўскай царквы.

Каардынаты: 53.764921, 27.697233.