Miensk district

Valarjanava

Валяр’я́нава – вёска ў складзе Бараўлянскага сельсавету, паміж дарогамі M3, Н9031 і Н9076. Знаходзiцца за 2 кілямэтры на паўночны ўсход ад МКАД. Да 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсавета. Насельніцтва па стане на 2009 год складала 1.741 чалавек.

Упершыню вёска ўпамінаецца ў дакумэнтах у 1838 годзе як невялікае паселішча, якое складаецца з некалькіх дзясяткаў двароў. Яе заснавальнікам лічыцца менскі памешчык Валяр’ян Буцэвіч, імем якога і названа вёска.

Хуткае развіцьцё вёска атрымала ў 90-х гадах XX стагодьдзя, калі зямля ў ёй пачала выдзяляцца пад катэджную забудову. Месца хутка стала прэстыжным, і сёння Валяр’янава – пасёлак з аднымі з самых дарагіх дамоў у Менскім раёне.

Царква Мiкалая Цудатворцы

Парафія пачала сваю працу ў 2005 годзе. У бягучы час будаўнiцтва царква i добраўладкаваньне тэоыторыi.

Каардынаты: 53.965897, 27.663262.

Да кастрычніка 2018 года набажэнствы праводзіліся рэгулярна ў вагоне-храме, абсталяваным пад часовую царкву.