Niaśviž district

Praści

Вёска Прасьці знаходзяцца за 10 кілямэтраў на паўночны захад ад пасёлка Гарадзея і за 23 кілямэтры на паўночны захад ад цэнтра Нясьвіжа. Вёска стаіць непадалёк ад кропкі, дзе сыходзяцца Менская, Гарадзенская і Берасьцейская вобласьцi. Да вёскі з усходу непасрэдна прымыкае вёска Астраўкі. Мясцовасць належыць басэйну Нёману, па паўднёвай ускраіне вёскі цячэ рака Уша. За два кіляметры ад вёскі праходзіць аўтамагістраль М1. Па стане на 2019 год у вёсцы пражывала 119 чалавек.

У 1860 годзе Прасці – маёнтак Наваградзкага павету, 1208 дзесяцін зямлі, вадзяны млын, тры карчмы, у валоданьні М. М. Пратасевіча. Па дадзеных 1897 года ў вёсцы было 53 двары, 282 жыхары; у маёнтку 18 двароў і 45 жыхароў.

У выніку Рыскай мірнай дамовы 1921 года Прасьці апынуліся ў складзе міжваеннай Польшчы, дзе былі ў складзе Нясвіскага павету Навагрудзкага ваяводства. З верасьня 1939 году – у складзе БССР.

Каплiца-пахавальня Пратасевiчаў

Капліца-пахавальня Пратасевічаў знаходзіцца на вясковых могілках. Пабудаваная да 1887 года. У другой палове XX стагодьдзя была напалову разбураная, адрэстаўравана ў 2016 годзе.

Каардынаты: 53.357255, 26.421929.

Адной з галоўных славутасьцяў вёскі з’яўляецца яе назва.