Niaśviž

Part 5. Bonus. Castle before restoration + Niaśviž (Nyasvizh) in winter

Як вядома, у ноч з 24 на 25 сьнежня 2002 года з-за неахайнасьці будаўнікоў і рэстаўратараў здарыўся чарговы пажар: загарэўся цэнтральны корпус палаца. Агонь знішчыў унікальныя драўляныя столі і аўтэнтычны столевы роспіс. У выніку iзноў паўстала пытаньне аб новай рэстаўрацыі, якая пачалася праз некалькі гадоў. Якраз на старце новай рэстаўрацыі, калі ўсё было ў жахлівым стане, былі зроблены некалькі здымкаў, па якіх можна ўбачыць, наколькі дрэнна ішлі справы з палацам у тыя гады.

Нясьвiскi палац. Стан на 2005 год

Атрымалася патрапіць у адзін з незачыненых пакояў, дзе захаваўся «аўтэнтычны інтэр’ер» 1985 гады.

І некалькі фатаграфій зімовага Нясвіжа, зробленыя ў тым жа 2005 годзе.

Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак. Брама-званіца

Касьцёл Цела Божага (Фарны)

⟵ Previous part. Part 4
Niaśviž Castle (Nesvizh Castle). Park