Salihorsk district

Hock

Гоцк – вёска за 62 кiлямэтраў у напрамку на паўднёвы захад ад Салігорску, за 195 кiлямэтраў ад Мінску, адміністрацыйны цэнтр Гоцкага сельсавета.

У 1940–1954 гадох Гоцк – вёска ў складзе Гоцкага сельсавета Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. 26 красавіка 1956 года вёска перададзена са складу Лугскага сельсавета Лунінецкага раёна Берасьцейскай вобласці ў склад Хорастаўскага сельсавета Ленінскага раёна Берасьцейскай вобласці. У 1960 годзе ў сувязі са скасаваньнем Ленінскага раёна разам з Хорастаўскім сельсаветам перададзеная ў склад Старобінскага раёна Мінскай вобласці. У 1963–1965 гадох Гоцк – у складзе Лунінецкага раёна Берасьцейскай вобласці. З 23 сакавіка 1987 года ў складзе Гоцкага сельсавета, яго цэнтар.

Насельніцтва па стане на 1996 год складала 2.335 жыхароў, на 2019 год – 1.093 чалавек.

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы

Свята-Параскева-Пятніцкая царква – драўляны праваслаўны храм, знаходзіцца на вул. Каржа, 38.

Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ў 1998 годзе была зарэгістравана праваслаўная грамада.

У Гоцк будынак храма быў перавезены з вёскі Бранчыцы, дзе ў 1930-я гады ён быў прыстасаваны пад клюб. У Бранчыцах храм быў асьвечаны ў гонар Святога Георгія, меркаваная дата яго будаўніцтва – 1840 год.

20 чэрвеня 1999 года адбылося першае набажэнства храма ў Гоцку. 10 кастрычніка 2000 года царква была асьвечаная ў гонар сьвятой пакутніцы Параскевы Пятніцы.

Каардынаты: 52.521701, 27.148771.