Salihorsk district

Salihorsk

Салігорск – места на правым беразе ракі Случы, адміністрацыйны цэнтар Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год складала 106.289 чалавек. Знаходзіцца за 136 кiлямэтраў на поўдзень ад Менску. Канцавая чыгуначная станцыя на адгалінаваньні Слуцак – Салігорск ад лініі Баранавічы – Асіпавічы, побач зь местам праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск – Мікашэвічы й Бабруйск – Вызна.

Салігорск – адно з найбольш маладых местаў Беларусі. Ягонае будаваньне пачалося ў 1958 року на гістарычнай Случчыне, каля старажытнага мястэчка Старобіна ў зьвязку з прамысловай распрацоўкай Старобінскага радовішча калійнай солі. Першапачатковую назву «Новастаробінск» у 1959 року зьмянілі на Салігорск разам з наданьнем статусу мястэчка. У 1963 року атрымаў статус места, а  1963 годзе становіцца горадам абласнога падпарадкавання, з 1965 року – цэнтар раёну. У наш час тут працуе вытворчае аб’яднаньне ААТ «Беларуськалій», адзін з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў калійных мінэральных угнаеньняў.

Назву «Салігорск» афіцыйна зацьвердзілі ў 1959 року. Раней у некаторых дакумэнтах Старобінскага райвыканкаму места звалася Новастаробінскам (Нова-Старобінскам), аднак дэ-факта ня мела такой назвы. Адмову ад першай назвы тлумачаць нягучнасьцю зьліцьця ў ёй словаў «Новы» і «Стары».

Назва «Новастаробінск» была на памятным камяні, пастаўленым на месцы заснаваньня Салігорску: «10-VIII-1958 тут заснавалі места Нова-Старобінск». Аднак пазьней камень быў перанесены на іншае месца, і яму надалі новую таблічку, на якой замест старой назвы ўжо напісана «Салігорск».

У 1989 року салігорскія шахцёры зладзілі акцыю пратэсту, якая паводле некаторых крыніцаў запачаткавала пратэставы рух у Беларусі. Мітынгоўцы вылучылі патрабаваньні палітычнага й эканамічнага кшталту: падвышэньне заработнай платы (у той час шахцёры атрымлівалі менш за іншых працаўнікоў), паляпшэньне ўмоваў працы, ліквідацыя палітычнай манаполіі КПСС–КПБ. У сакавіку-красавіку 1992 прайшла найбуйнейшая акцыя пратэсту, якая працягвалася 44 дні. Пасьля беспасьпяховых перамоваў з уладамі пачаўся бестэрміновы страйк. Страйкоўцы перакрылі чыгуначныя пуці, каб на вытворчасьць ня трапіла гатовая прадукцыя. Аднак гэтыя захады таксама ня далі патрэбнага эфэкту, тады на 4 РУ распачалася галадоўка, якая пазьней перайшла й на «Беларуськалій». Аднак і па галадоўцы ўлады не задаволілі патрабаваньні страйкоўцаў. У красавіку на 12-тысячным мітынгу Беларускага незалежнага прафсаюзу пастанавілі ісьці з патрабаваньнямі ў Менск, і 10 красавіка калёна з плякатамі й нацыянальнымі сьцягамі Беларусі выйшла зь места й рушыла ў сталіцу. 14 красавіка адбыўся супольны зь менчукамі мітынг, на якім было больш за 50 тысячаў чалавек. У выніку ўладам давялося пайсьці на саступкі і выканаць патрабаваньні пратэстоўцаў. Таксама ў выніку гэтага пратэсту ў Беларусі ўпершыню была падпісаная тарыфная згода, у якой адзначалася, што мінімальны заробак павінен адпавядаць мінімальнаму спажывецкаму бюджэту. У 1996 і 1998 роках зьдзяйсьняліся яшчэ дзьве спробы падобных акцыяў, але ў абодвух выпадках прафсаюзных лідэраў і актывістаў затрымлівала міліцыя, а гарнякоў, што дасягалі мэты, на падыходзе да Менску затрымліваў АМАП.

28 траўня 1998 року Салігорску надалі мескі герб. У 2009 року афіцыйны статус Салігорску панізілі да гораду раённага падпарадкаваньня.

Катэдральны сабор Нараджэньня Хрыстовага

З розных прычынаў першая будаўнічая тэхніка на пляцоўцы, адведзенай пад будучы галоўны храм саборнага комплексу, з’явілася толькі вясной 2010 года. Будаўніцтва саборнага храма працягвалася на працягу палатура гадоў, а потым з-за недахопу грашовых сродкаў у канцы 2011 года было прыпыненае. Аднавіць будоўлю ўдалося ў 2013 годзе, і да пачатку 2015 года сабор быў дабудаваны да скляпеньняў барабана цэнтральнага купала. 5 сакавіка 2015 года храму Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы Хрыстараджэнскага прыходу быў нададзены статус катэдральнага сабора. Гэтую функцыю Раства-Багародзічны храм выконваў да канца лістапада 2017 года – да асьвячэньня сабора Раства Хрыстовага, цэнтра і дамінанты салігорскага храмавага комплексу.

У склад комплексу ўваходзяць:
1. Катэдральны сабор Нараджэньня Пана Бога і Спаса нашага Езуса Хрыста.
2. Малы сабор Нараджэньня Прасьвятой Уладарыцы нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі.
3. Крыптавы храм Раства сумленнага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Яна.

Каардынаты: 52.787382, 27.525969.

Касьцёл сьвятога Францiшка

Касьцёл сьвятога Францiшка з’яўляецца ўзорам сучаснай архітэктуры. Касьцёл быў пабудаваны ў 1990-х гадох з цэглы і з’яўляецца творам архітэктуры постмадэрнізму.

Каардынаты: 52.791835, 27.536239.

Царква Хрысьцiян Веры Эвангельскай «Хрыстус дзеля ўсiх»

Каардынаты: 52.793125, 27.534967.

Саляныя горы

Салігорскія тэрыконы – месца збору адходаў калійнай вытворчасьці. Бэзава-барвяныя горы навяваюць думкі аб марсіянскіх пэйзажах або мудрагелістых горных градах.