Вялікі Рожан – вёска ў складзе Чырвонаслабодзкага сельсавета.
У 1940–1959 гадох Вялікі Рожан – цэнтар Рожанскага сельсавету. Да 25 сьнежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Чудзінскага сельсавета Ганцавіцкага раёна, да 28 лютага 1964 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаваньні Чырвонаслабодзкага пассавета Любанскага раёна, да 29 сьнежня 2009 года – цэнтар Рожанскага сельсавета.
Насельніцтва па стане на 1996 год складала 1.227 жыхароў.
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Спаса-Ушэсцеўская царква пабудаваная ў 1985–1988 гадох з дрэва на месцы храма, збудаванага ў 1845 годзе на сродкі князя Вітгенштэйна. Перад храмам пастаўлена 2-ярусная зрубна-каркасная званіца.
Каардынаты: 52.770819, 27.123146.