Smalavičy district

Alesina

Алесіна – вёска ў складзе Курганскага сельсавета Смалявіцкага раёна. Насельніцтва па стане на 2009 год складала 468 чалавек. Знаходзіцца за 12 кілямэтраў на паўднёвы сход ад Смалявічаў. У двух кілямэтрах на поўнач праходзіць аўтадарога Р59 на ўчастку Смалявічы ў Чэрвень.

Паселішча вядомае з XIX стагодьдзя, калі яно згадвалася як фальварак. Ён некалі ўваходзіў у шырокі кангламерат тутэйшых сядзіб і фальваркаў у складзе старога Смілавіцкага графства. Яго гісторыя агульная з суседнімі маёнткамі Радкаўшчына і Шыпяны, якія некалі належалі вялікаму гетману літоўскаму Міхалу Казіміру Агінскаму, у 1777 годзе яны перайшлі ва ўласнасьць судьдзі ваеннага трыбунала літоўскага Станіслава Манюшкі.

Сядзіба Ваньковічаў

Сядзібны дом сядзібы Ваньковічаў да нашых дзён не захаваўся, а засталіся толькі гаспадарчыя пабудовы і будынак бровара, у якім сёньня размешчаны адміністрацыйны цэнтар вёскі.

Бровар

Былы будынак бровара сядзібы Ваньковічаў у Алесіне быў пабудаваны ў 1896 годзе непадалёк ад сядзібнага дома на скрыжаваньні праезных дарог з Алесіна ў маёнтак Шыпяны. Бровар у Алесіне можна лічыць тыповым узорам прамысловай архітэктуры таго часу. Адмысловую выразнасьць яму надае спалучэньне чырвонай цэглы, зь якой складзеныя сьцены, з абтынкованымі дэкаратыўнымі элемэнтамі.

Каардынаты: 53.954251, 28.229793.

Корпус з гаспадарчай прыбудовай

Каардынаты: 53.954476, 28.230342.

Гаспадарчы будынак

Царква Раства Хрыстова

Царква Раства Хрыстова ў Алесіне была пабудаваная ў канцы 2010-х гадоў..

Каардынаты: 53.950815, 28.240473.