Smalavičy district

Słabada

У Смалявiцкiм раёне ёсць дзьве вескi з назвай Слабада: ў Азярыцкаслабадзкім сельсавеце i ў Пекалінскім сельсавеце. Тут гаворка пра першую зь iх. Яна знаходзіцца за 12 кiлямэтраў у напрамку на захад ад Смалявічаў, за 25 кiлямэтраў ад Менску, за 4 кiлямэтры ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Слабада, каля скрыжавання аўтамабільных дарог М2 (Менск – Нацыянальны аэрапорт «Мінск»), Р53 (старая шаша Менск – Масква) i Р80 (Слабада – Паперня).

Вёска вядомая з пачатку XVI стагодьдзя пад назвай Слабада Азярыцкая. У 1507 годзе яе ўладальнік князь Канстанцін Астроскі ахвяраваў адну воласьць на карысьць смалявіцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы. У 1713 годзе Сладбада знаходзілася ў складзе маёнтка Волма ў валоданьні Ганны Радзівіл, у вёсцы налічвалася 47 двароў, 40 валок зямлі, у складзе Мінскага павета.

Па другiм падзелу Рэчы Паспалітай вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. Згодна з першым усерасійскім перапісам 1897 года ў сяле Слабада-Азярыцкая налічвалася 92 двары, пражывалі 598 жыхароў, мелася праваслаўная царква і царкоўна-прыходзкая школа (адкрыта ў 1878 годзе), працавала кузьня, карчма, крама і заезны дом.

З лютага па снежань 1918 года вёска была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 да ліпеня 1920 года – польскімі войскамі. З 1919 года вёска знаходзіцца ў складзе Беларускай ССР.

Згодна з перапісам 1959 года ў вёсцы пражывалі 845 жыхароў.

Храм Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы

7 ліпеня 2001 года мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт правёў літургію ў часовым будынку храма і пасвянціў крыж на месцы будаваньня новага храма. Увосень 2001 года пачатая будоўля храма замеcт царквы, якая існавала тут з XVIII стагодьдзя, але была разбураная ўжо ў савецкую эпоху падчас другой хвалі барацьбы з рэлігіяй.

Каардынаты: 54.011386, 27.878248.