Smalavičy district

Usiaž

Усяж (Вусяж) – пасёлак на паўночным захадзе Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Месьціцца каля аўтадарогі Смалявічы – Лагойск. Усяж – цэнтар Усяскага сельсавету. Знаходзіцца за 7 кiлямэтраў на паўночны захад ад Смалявічаў і аднайменнай чыгуначнай станцыі на лініі Менск – Ворша, а таксама за 42 кiлямэтры на паўночны ўсход ад Менску. Горадаўтваральным прадпрыемствам быў «Торфабрыкетны завод Усяж», які забясьпечваў пасёлак цеплавой энэргіяй і наймаў 300 з 1600 жыхароў. Гадавая здабыча торфу складала каля 200.000 тонаў.

Дом культуры

У кастрычніку 1954 году быў здадзены ў эксплуатацыю новы тыповы будынак Дома культуры.

Каардынаты: 54.073132, 28.002742.

Царква Уводзінаў у храм Прасьвятой Багародзіцы

Царква была пабудаваная на могiлках на паўдневай ускраiне пасёлка ў 2004 годзе.

Каардынаты: 54.06372, 27.99557.