Smalavičy district

Zabałoćcie

Забалоцьце – вёска за 5 кiлямэтраў у напрамку на паўднёвы захад ад Смалявічаў, за 36 кiлямэтраў ад Менску, цэнтар Забалоцкага сельсавету. Колькасьць насельнiцтва па стане на 2005 год складала 1.137 жыхароў, на 2010 год – 712 чалавек.

Царква сьвятога Георгія

Сьвята-Георгіеўская царква – драўляны праваслаўны храм, разьмешчаны на могілках. Пабудаваная ў 1907 годзе з дрэва, у 1990-я гады абкладзена цэглай. Царква з’яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідзтва з рысамі псэўдарасейскага стылю.

Каардынаты: 54.005208, 28.025372.