Smalavičy district

Zialony Bor

Зялёны Бор – мястэчка каля ракі Ровы, цэнтар сельсавету Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год складала 1.143 чалавекі. Знаходзіцца за 37 кiлямэтраў на ўсход ад Смалявічаў, за 18 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Жодзіна (лінія Менск – Ворша), за 5 кiлямэтраў ад магістралі Берасьце – Масква.

Паселішча ўтварылася ў 1958 годзе на базе пасёлкаў торфапрадпрыемства «Смалявіцкае» – Тарасік і Зялёны Бор, дзе з 1947 году працавала будаўніча-мантажная ўправа. У 1962–1965 гадох Зялёны Бор уваходзіў у склад Барысаўскага раёну. У 1971 годзе мястэчка стала цэнтрам пассавету. 30 кастрычніка 2009 году пасялковы савет пераўтварылі ў сельсавет.

Храм у гонар абраза Божай Маці «Неапалімая Купіна»

Рашэньне аб будаўніцтве царквы было прынята 27 студзеня 1997 года. 5 лютага 1997 года была зарэгістраваная праваслаўная абшчына. Першая літургія была адслужана 17 верасьня 1999 года. Падмурак храма быў закладзены ў 2002 годзе. Будаўніцтва было завершана ў 2004 годзе. Асьвячэньне царквы адбылося 21 жніўня 2004 года.

Каардынаты: 54.016126, 28.482619.