Stoŭpcy district

Školny (Chatava)

Хатава́ – вёска ў складзе Дзераўнянскага сельсавету. З 12 кастрычніка 1940 году да 24 сьнежня 2011 году вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Хатаўскога сельсавету, пасьля сельсавет перайменаваны ў Дзераўнянскі з цэнтрам у вёсцы Дзераўная. Школьны – пасёлак побач зь вёскай на тэрыторыi колiшняга маёнтку Ленскiх. Мiж гэтымi населенымi пунктамi каля 2 кiлямэтраў, але  сёньня некаторыя крынiцы iх аб’ядноўваюць.

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса разьмешчаны за 2 кiлямэтры на ўсход ад вёскі Хатава, на тэрыторыі былой сядзібы Ленскіх.

Першы касцёл у Хатаве быў пабудаваны на могілках як філіяльны ў 1774 (1776) годзе. У 1867 годзе царскія ўлады адабралі храм у католікаў і прымусова перарабілі яго ў праваслаўны. Пасля таго, як у 1921 годзе вёска алышла да Польшчы, будынак зноў стаў касьцёлам.

Акарамя таго, ў 1924 годзе Соф’я (Марыя) Ленская, дачка Міхаіла Ленскага, чый маёнтак Хатава ў тыя часы знаходзіўся на тэрыторыі парафіі, пастанавіла пабудаваць на тэрыторыі маёнтка капліцу. У 1925 годзе ў капліцы ўжо перастала хапаць месца: у ёй адбываліся хросты, шлюбы, пахаванні.

Па гэтай прычыне ў 1931 годзе Караль Незабытоўскі, муж Соф’і Ленскай, абвясціў аб будаўніцтве новага мураванага касцёла і стаў яго галоўным фундатарам. Дзякуючы намаганням Ленскіх пры актыўным ўдзеле парафіян у 1933 годзе храм ў нэараманскiм стылi быў пабудаваны. Сьвятыню кансэкраваў 29 жніўня 1934 года Казімір Букраба, біскуп пінскі. У 1935 годзе былі асвячоны званы, названыя ў гонар Незабытоўскіх – Караль, Соф’я і iх сын Міхал.

Падчас Другой сусьветнай вайны, прыкладна ўлетку 1944 года, касьцёл быў зачынены, а пазьней ператвораны ў склад, дзе захоўвалася збожжа і цукар для патрэбаў бровара. Вежу будынка выкарыстоўваў лясгас для назіраньня за лесам. Неўзабаве храм прыйшоў у заняпад: абваліўся дах, пачалі рассыпацца сьцены.

З пачаткам «перабудовы» вернікі (асабліва вылучалася Альберта Уліч) пачалі прасіць улады вярнуць ім касьцёл, што ў выніку і адбылося. Парафіяне самі ўзяліся за рамонт і аднавілі касьцёл.

У канцы 1990 года парафія аднавілася на чале з пробашчам Мар’янам Шэршням, пры якім паспяхова скончылася адбудова касцёла. 19 кастрычніка 1991 года храм быў рэкансэкраваны кардыналам Казімірам Свёнткам.

Каардынаты: 53.761261, 26.660105.

Iнтэр’ер касьцёлу