Vałožyn district

Dziasiatniki

Дзясятнікі – деревня ў Валожынскім раёне Менскай вобласці у складзе Вішнеўскага сельсавета. Насельніцтва па стану на 2009 год складала 152 чалавекі. Вёска знаходзіцца на заходнім ускрайку Менскай вобласьці побач з мяжой з Гарадзенскай вобласьцю..

Могілкі жаўнераў 1-й сусьветнай вайны

У Дзясятніках размешчанае адно з найбуйнейшых ваенных пахаваньняў Першай сусьветнай вайны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Недалёка ад гэтай вёскі падчас вайны надоўга ўсталявалася лінія фронту і вяліся зацяжныя пазіцыйныя баі. Найбольш актыўныя баявыя дзеяньні ў гэтых месцах датуюцца 1916 годам. Тады ж былі зробленыя асноўныя пахаваньні. Больш за 800 нямецкіх, аўстрыйскіх і рускіх жаўнераў на ваенных могілках адзін побач з адным. Той факт, што прадстаўнікі супрацьлеглых бакоў пахаваныя на агульных могілках, звязаны з тым, што падчас Першай сусьветнай вайны ў войсках існавалі санітарныя брыгады, якія збіралі целы ўсіх забітых жаўнераў з поля бою і хавалі іх побач. Пры гэтым усе дадзеныя, знойдзеныя дакумэнты і жэтоны, якія адносіліся да жаўнераў праціўніка, перадаваліся варожаму боку. Акрамя таго, магчыма ўжо тады, і ўжо тым больш цяпер, усе салдаты і іншыя людзі, якія загінулі падчас Першай сусьветнай вайны, лічацца аднолькавымі ахвярамі і закладнікамі імперыялістычных амбіцыяў супрацьлеглых бакоў. Таму тут у вёсцы Дзясятнікі, а таксама на іншых нямецкіх могілках усталяваныя мэмарыяльныя таблічкі з надпісам «Тут пахаваныя жаўнеры – ахвяры Першай сусьветнай вайны».

Вайсковыя могілкі ў Дзясятніках размешчаныя на паўднёва-усходнiм ўезьдзе ў вёску на натуральным узгорку. Побач працякае рака, якая маляўніча выгінаецца ў гэтым месцы. Могілкі ў Дзясятніках былі створаныя нямецкім бокам у 1916 годзе. Тады ж быў узьведзены цэнтральны архітэктурны элемэнт могілак – манументальная ратонда, увянчаная арлом, які выпроствае крылы. Таблічка, ўсталяваная на гэтым мануменце ў наш час абвяшчае, што гэты помнік з’яўляецца капліцай. Пазьней, у 1922 годзе, калі вёска Дзясятнікі ўваходзіла ў склад Польшчы, тут на нямецкія грошы была поўнасьцю добраўпарадкаваная тэрыторыя і ўзьведзеная агароджа.

Ужо ў часы незалежнай Беларусі пры фінансавай падтрымцы нямецкага боку на вайсковых могілках Дзесятнікаў зноў праводзіліся працы па добраўпарадкаваньні тэрыторыі і навядзеньні парадку.

Каардынаты: 54.166298, 26.148598.

Помнік нямецкім жаўнерам

Могілкі жаўнераў

Помнiк невядомаму жаўнеру. Nieznany polski żołnierz