Vałožyn district

Jarševičy

Яршэвічы – вёска за 23 кілямэтры ад Валожына і за 36 кілямэтраў ад Менска. Па стану на 2009 год у вёсцы пражывала 87 чалавек.

Назва вёскі, хутчэй за ўсё, паходзіць ад назвы найбліжэйшай ракі Яршэўка.

Каля вёскі знаходзіцца помнік архітэктуры культуры шрыхаванай керамікі – гарадзішча раньняга жалезнага веку. Там было знойдзена 18 фрагмэнтаў штрыхаванай керамікі, абпалены крэмень і дзындра як пабочны прадукт старажытнай металюргіі. Цяпер гарадзішча зарасло лесам.

Упершыню вёска Яршэвічы згадваецца ў дакумэнтах канца XV ​​стагодьдзя.

У пачатку XX стагодьдзя ў вёсцы быў пабудаваны ўніяцкі драўляны храм, які затым стаў Спаса-Праабражэнскай царквой, а з 1919 года – каталіцкім касьцёлам. Апошняя служба ў ім прайшла ў 1947 годзе, праз некалькі дзесяцігодьдзяў храм прыйшлося разабраць з-за трухлявага стану.

Спаса-Праабражэнская царква

Спаса-Узнясенская царква у Яршэвічах разьмешчаная на ўсходняй ускраіне вёскі. Царква паудаваная ў другой палове XIX стагодьдзi з бутавага каменю ў псэўдарасейскiм стылi.

Каардынаты: 54.039661, 26.902731.

Замалёўка зь Яршэвiчаў