Vałožyn district

Kijaviec

Кіявец – вёска ў 12 кілямэтрах на захад ад Ракава і ў 26 кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад Валожына. Вёска стаіць на правым беразе ракі Іслач. Кіявец зьвязаны мясцовымі дарогамі з Ракавам, Івянцом і навакольнымі вёскамі.

Царква Сьвятой Жываначальнай Тройцы

Першы будынак царквы на гэтым месцы быў пастаўлены ў XVIII стагодьдзі, сучасная драўляная царква пабудаваная ў 1919 годзе, калі Кіявец яшчэ ўваходзіў у склад міжваеннай Польшчы. Перад уваходам у царкву знаходзіцца памятны камень з выявай абраза Панны Марыі..

Каардынаты: 53.983596, 26.887864.

Выгляд царквы па стану на 2006 год

Iнтэр’еры царквы

Дамавы храм іконы Божай Маці Ўсецарыца

Крыху у баку ад Траецкай царквы знаходзіцца дамавая царква абраза Маці Божай Усецарыца.