Vałožyn district

Pralniki

Пральнікі – вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавету. Знаходзіцца за 9 кiлямэтраў на паўночны ўсход ад цэнтра Iвянца, 31 кiлямэтраў у напрамку на поўдзень ад Валожыну, за 47 кiлямэтраў ад Менску. За 3 кіляметры на поўнач ад вёскі працякае рака Іслач, прыток Бярэзіны. Праз вёску праходзіць аўтадарога Івянец – Ракаў. Насельніцтва вёскі па стане на 2009 год складала 162 чалавекі.

Паводле пісьмовых крыніцаў у XVIII стагодьдзі мястэчкам Пральнікі валодаў памешчык Прысецкі, у XIX стагодьдзі – польскі род Ратыньскіх, а ў 1879 годзе маёнтак належаў памешчыцы Лядухоўскай. У пасёлку працаваў млын, кузьня і карчма. Пры Ратыньскіх у другой палове XIX стагодьдзя ў маёнтку з’яўляецца каменная капліца, якая пазьней стала магільным склепам шляхетнага роду.

Царква сьвятога Мiкалая

Капліца-пахавальня Ратыньскіх на Пральніцкіх могілках – помнік архітэктуры позьняга клясіцызму. Пабудаваная ў 1850 годзе і ўключана ў сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. З 1866 года капліца стала царквой Святога Мікалая, потым тут быў каталіцкі касцёл, а з канца XX стагодьдзя – зноў праваслаўны храм.

Каардынаты: 53.943855, 26.853388.