Vialejka district

Kaścianievičy

Касьцяневічы – вёска за 22 кілямэтры на паўночны ўсход ад райцэнтра, горада Вялейка і за 8 кіляметраў на поўнач ад Вялейскага вадасховішча. Каля Касьцяневічаў перасякаюцца дзве шашы: аўтадарога Р58 Менск – Мядзел і дарога Р29 Вялейка – Даўгінаў – Докшыцы. Яшчэ адна дарога вядзе ў бок пасёлка Крывічы. Бліжэйшая чыгуначная станцыя Княгінін знаходзіцца за 10 кілямэтраў на поўнач (лінія Маладэчна – Полацак).

Першая пісьмовая згадка пра Касцяневічы датуецца 1472 годам.

Па стане на 2009 год у вёсцы пражывае 180 чалавек, працягвае працаваць крама.

Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыi

У 1658 годзе уладальнік тутэйшых мясцінаў Павел Ляскоўскі адпісаў Касьцяневічы віленскай калегіі езуітаў. У 1662 годзе езуіты пабудавалі тут драўляны касьцёл, які быў асьвечаны ў імя сьвятога Ігнацыя Лаёлы.

У 1763 годзе на месцы ранейшага драўлянага быў узведзены каменны храм у стылі позьняга барока, асвячоны на гэты раз у гонар Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Пасьля 1773 года, калі ордэн езуітаў быў часова распушчаны, храм быў перададзены епархіяльнаму духавенству. У канцы XIX стагодьдзя колькасьць прыхаджанаў складала каля 5 тысячаў чалавек, перад Другой сусьветнай вайной, калі Касцяневічы ўваходзілі ў склад міжваеннай Польскай рэспублiкi, іх колькасьць вырасла да 6 тысячаў чалавек.

У 2013 годзе ў Беларусі была выпушчаная марка, прысьвечаная 250-годьдзю храма.

Каардынаты: 54.590201, 27.207062.

Iнтэер’еры касьцёла