Першае пісьмовае згадваньне Іказьні датуецца 1499 годам, калі гэтыя землі набыў браслаўскі стараста Іван Сапега. 25 сакавіка 1504 года Вялікі князь літоўскі Аляксандар Ягелончык дазволіў яму заснаваць тут замак і мястэчка і назваць апошняе «паводле свайго меркаваньня».
У 1515 годзе мястэчка спалілі маскоўскія войскі. У 1919 году Іказьнь была адным з цэнтраў сялянскага паўстаньня супраць бальшавіцкай улады на Дзісненьшчыне («мяцеж зялёных»). У 1939 году Іказьнь ўвайшла ў склад БССР, дзе ў 1940 году зрабілася цэнтрам сельсавета Браслаўскага раёна. Пазней статус паселішча зьменьшыўся да вёскі.
Касьцёл Божага Цела
У пачатку XVI стагодьдзя ў Іказьні пабудавалі касьцёл, якi неўзабаве перабудавалі ў кальвінскі збор.
Першая каталіцкая абшчына з’явілася ў Іказьні ў 1499 годзе, ў 1593 тут быў пабудаваны свой драўляны касцёл. Час яго не пашкадаваў, ён быў шматкроць спалены, апошні раз ён гарэў ў 1814 годзе. У выніку было прынята рашэньне будаваць касцёл каменны, які і ўзьвялі ў 1906–1912 гадах.
Каардынаты: 55.624895, 27.260245
На могілках побач з касьцёлам знаходзіцца валун з памятным надпісам сьвятару Міхаілу Букляревичу і яго сястры Эміліі. Міхаіл Букляревич быў ініцыятарам узьвядзення мураванага касьцёла, у 1919 ён стаў адным з арганізатараў сялянскага паўстаньня супраць бальшавіцкай улады. Пры падаўленні выступлення святара і яго сястру расстралялі. У 1940-я помнік на магіле зьнішчылі, але ў кастрычніку 1995 яго аднавілі.
Царква сьвятога Мікалая
У 1905 годзе у Іказьні пабудавалі і традыцыйную для гэтага перыяду мураўёўку, якую асьвяцілі ў гонар сьвятога Мікалая.
Каардынаты: 55.621288, 27.258828