Brasłaŭ district

«Majak» Mountain (Kieziki)

У Беларусі ёсьць цэлых пяць месцаў, якія называюцца «гара Маяк». Недалёка ад вёскі Кезікі каля возера Струста знаходзіцца адна зь іх. З агляднай пляцоўкі на вяршыні пагорка адкрываюцца выдатныя выгляды на цэлую граду Браслаўскіх азёраў. Знайсці гэты аб’ект ня так проста, як здаецца на першы погляд, таму лепш ехаць сюды, загадзя ведаючы каардынаты.

Нядаўна на гары абнавілі і нарасьцілі вышыню вежы, забраўшыся на якую, можна паглядзець на прыгажосьці азёрнага краю. Адсюль таксама добра бачная замкавая гара самага Браслава, а таксама касьцёл у вёсцы Слабодка. Адлегласць да кожнага з аб’ектаў іх па прамой – каля дзевяці кіламэтраў. У бліжэйшы час абяцаюць высечы хмызьняк, бурна парослы ля берага возера, пасьля чаго стане магчымым агледзець і суседняе возера Снуды, на другім беразе якога знаходзіцца Латвія.

На таблічцы побач з агляднай пляцоўкай паказана, што вышыня гары – 174 метра, прылеглыя пагоркі ставяцца да водна-ледавіковага тыпу рэльефу Браслаўскага ўзвышша, а ўтварылася гара 10-12 тысяч гадоў таму ў выніку растайваньня ледніка Паазёрскага аблядненьня.

Каардынаты: 55.719901, 27.055637