Brasłaŭ district

Plusy

Плюсы знаходзяцца на беразе возера, якое дало назву самому паселішчу. У кіламэтры зь невялiкiм ад вёскі праходзіць беларуска-латвійская мяжа.

У гістарычных крыніцах Плюсы ўпершыню згадваюцца ў XVI стагодьдзі пад назвай «Перасьвецiца», а ў 1784 годзе гэта месца згадана ўжо менавіта як Плюсы, «слабодка» з размешчаным побач панскім дваром.

Паселішча доўгі час было валоданьнем вялікіх князёў Літоўскіх, цэнтрам невялікага стараства, размешчаным на мяжы з Курляндыяй.

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

У XVIII стагодьдзі ўладальнікі мястэчка Сальмонавiчы пабудавалі тут парафіяльны Траецкі касьцёл. У 1860 годзе ён быў адрамантаваны і перабудаваны.

Пад час Другое сусьветнае вайны гадах будынак быў пашкоджаны, моцна пацярпела адна з вежаў будынка. Пасьля вайны храм ператварылі ў школу, потым у краму. Касьцёл быў вернуты прыхаджанам у 1989 годзе, пасьля чаго ў 1991 годзе пад кіраўніцтвам ксяндза Трубовіча і ксяндза Францішка Апячонка ён быў адрамантаваны парафіянамі, і перададзены вернікам для сакральных мэтаў.

Каардынаты: 55.81329, 27.04731