Brasłaŭ district

Vidzy

Відзы ўпершыню згадваюцца ў XV стагодьдзі, калі Вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч аддаў землі паміж рэкамі Дзісна і Дрысьвяты братам Даўгірду, Даўкшу і Нарушу. Нашчадкі апошняга Нарушэвічы заснавалі мястэчка Відзы. Назва Відзы зьвязана з фіна-вугорскім словам видзэ – «луг, пакос».

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі

Сёньня аб старажытнасьці паселішча сведчаць толькі літаратурныя крыніцы. У выніку разбурэнняў Першай і Другой сусветных войнаў архітэктурных помнікаў і гістарычнай забудовы да пачатку XX стагодьдзя у Вiдзах не захавалася. Але ў Відзах ёсць адзін з найпрыгажэйшых нэагатычных касьцёлаў краіны, паглядзець на які абавязаны кожны, хто цікавіцца архітэктурай і хто праязджае па гэтым рэгіёне. Безумоўны маст-сі для турыстаў.

Касцёл мае два імя, Траецкі касцёл і храм Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, прычым першая назва – афіцыйная, а службы тут праводзіць прыход, які носіць другое імя. Будаваўся касцёл з з 1909 па 1914 годы.

У розных крыніцах узгадваецца вышыня храма ад 59 да 76 мэтраў. У любым выпадку, гэта адзін з самых высокіх касьцёлаў Беларусі, паспрачацца з якім могуць толькі Гервяты.

Каардынаты: 55.39436, 26.62710

У гады Першай сусьветнай вайны касьцёл атрымаў значныя пашкоджаньні ад прыцэльнага агню расейскай артылерыі. Яго вежы выкарыстоўваліся ў якасьці назіральнага пункта, для ўстанаўленьня кулямётаў, размяшчэньня снайпэраў. У 1920-ыя гады святыню аднавілі, а ў памяць аб падзеях Першай сусьветнай ў сьцены храма былі ўмураваныя снарады. У 1948 году савецкія ўлады касцёл зачынiлі і перадалі яго пад склад лёну, потым – збожжа, а пазьней у ім была спартоваая заля. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам.