Dokšycy district

Porplišča

Першае пісьмовае згадваньне аб Порплішчы датуецца 1529 годам. У пачатку XVI стагодьдзя паселішча знаходзілася ў валоданьні Сямёна Чартарыйскага, які пазней прадаў свой маёнтак Юрыю Зяновічу.

У XVI–XVII стагодзьдзях за 5 кiламэтраў на ўсход ад Порплішча, пры дарозе Докшыцы — Галубічы, узьнік аднайменны фальварак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў мясьціна ўвайшла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У XVIII стагодзьдзі маёнткам валодалі Радзівілы.

Спаса-Праабражэнская царква

У 1628 у Порплішчы пабудавалі першую царкву. Фундатарамі яе былі Францішак і Ганна Зебржыдоўскія. Перабудавана ў 1794 годзе мясцовым сьвятаром Ждановічам і прыхажанамі, пасьля чаго царква атрымала элемэнты клясіцызму. У 1881–1884 гадах яна была перабудаваная, але кардынальнай зьмены вонкавага выгляду не адбылося. У цэлым гэта дазваляе прылічыць Спаса-Праабражэнскую царкву да ліку самых старых беларускіх драўляных цэркваў.

Пры рамонце Спаса-Праабражэнскай царквы ў 2009–2011 гадах былі пакрытыя сайдынгам вежа і купал царквы, а інтэр’ер зафарбаваны алейнай фарбай, што выклікала скандал і зварот у пракуратуру з боку добраахвотнага таварыства аховы помнікаў.

Каардынаты: 54.963214, 27.653187

Касьцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы

У міжваенны перыяд у 1937–1941 гадах у Порплішчы быў пабудаваны драўляны касьцёл.

Пры савецкай уладзе касьцёл быў зачынены, а ягоная вежа зьнесена. У 1990 годзе храм быў вернуты каталікам, адрэстаўраваны, вежа была адноўленая.

Карадынаты: 54.963796, 27.654693