Drysa (Vierchniadźvinsk) district

Rosica

Росіца – старажытнае месца гістарычнай Полаччыны.

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

У Росіцы знаходзіцца вельмі прыгожы, але, нажаль, моцна пацярпелы падчас апошняй вайны нэагатычны Траецкі касьцёл 1906 года пабудовы. У цяперашні час ён адноўлены да больш ці менш прыстойнага стану, але моцна пашкоджаныя вежы пакуль застаюцца «як ёсць». Магчыма, у будучыні на іх аднаўленьне сродкі знойдуцца.

Каардынаты: 55.919614, 27.759446

На ўскрайку вёскі ёсць руіны Сьвята-Эўфрасiньнеўскай праваслаўнай царквы. Якая таксама чакае свайго другога шанцу, каб быць аднаўлённай.

Каардынаты: 55.919587, 27.776345.