Hłybokaje district

Mosar

У Беларусі ёсьць шмат месцаў, якія па сваёй прыгажосьці не саступаюць раскручаным замежным славутасьцям. Сярод іншых да іх можна аднесьці «беларускі Вэрсаль». Менавіта так шмат хто называе вёску Мосар.

Але спачатку крыху гісторыі. Упершыню паселішча згадваецца ў 1514 годзе. Згодна з граматай Вялікага Князя Жыгімонта Аўгуста ад 11 кастрычніка 1554 года Яну Міхайлавічу Зяновічу было дазволена пры сваім маёнтку Мосар над ракой Дзісна закласьці мястэчка, а таксама прадастаўлена права на гандаль і заснаваньне «свабодных» корчмаў. Падчас паходу на Пскоў падчас Лівонскай вайны ў Мосары на начлег спыняўся Стэфан Баторый.

У часы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у 1775–1790 гадах пры Раберце і Ганне Бжастоўскіх у Мосары быў узьведзены двухпавярховы палац у стылі клясіцызму (зьнішчаны Чырвонай Арміяй падчас наступу ў 1920-м) і касьцёл Сьвятой Ганны. Палац атачаў парк з дубовай алеяй і садам. У тыя часы некалькі разоў у Мосары гасцяваў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які нават удзельнічаў тут у архэалагічных раскопках як аматар даўніны.

У 1870-я гады Мосар набыў Эдмунд Пілсудскі. Наступным і апошнім уладальнікам маёнтка быў ягоны сын Калікст Юзэф. З 1921 года Мосар знаходзіцца ў складзе Польшчы.

Касьцёл сьвятой Ганны

Касьцёл святой Ганны пабудавалі ў 1792 году ўладальнікі мосарскага маёнтка Роберт і Ганна Бжастоўскія, і да нашых дзён храм захаваўся практычна ў нязьменным выглядзе.

Мошчы святога Юстына захоўваюцца ў храме з 1838 года. Распавядаюць, што фурманка з мошчамі падарожнічала па шмат якіх беларускіх каталіцкіх храмах, а калі прыбыла ў Мосар, то коні не хацелі рухацца зь месца. Прыхаджане зразумелі, што гэта знак: сам сьвяты пажадаў назаўжды застацца ў ьсценах касьцёла сьвятой Ганны. Не закрываўся касьцёл нават у гады савецкай улады, пры ўсім яе супрацьдзеяньні.

Другім нараджэньнем каталіцкага храма можна лічыць 1988 год, калі на чале парафіі стаў ксёндз Юзаф Булька. Настаяцель быў заўзятым прыхільнікам цьвярозага ладу жыцця, ён завёў у касьцёле кнігу цьвярозасьці, у якой парафіяне запісвалі абяцаньні, што ня будуць піць. Булька арганізаваў пры касьцёле антыалкагольны музэй і заклаў у парку «алею цьвярозасці». Нават у краме спіртное не прадавалі, а свае самагонныя апараты мясцовыя жыхары здалі ў музей. А ў добраўпарадкаваньні алеі цьвярозасці прымалі ўдзел гурты ананімных алкаголікаў з розных беларускіх гарадоў.

Каардынаты: 55.226177, 27.466618

Именно благодаря Юзефу Бульке сегодня Мосар выглядит так. Начиная с 1989 года, Булька руководил реставрацией костёла, заложил дендропарк и начал облагораживать прикостёльную площадь. На всё он тратил собственные накопления, а также деньги, полученные от продажи квартиры в Вильнюсе.

У 2005 годзе ксяндзу, першаму з сьвятароў Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, была ўручана ўзнагарода «За духоўнае адраджэньне». Акрамя гэтага Юзаф Булька меў тытул «Канонік», які прысвоіў яму Папа Рымскі Ян Павел ІІ, і быў узнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны.

У Мосары вельмі прыгожа. Тут можна ўбачыць самыя розныя, у тым ліку і рэдкія, расьліны, кветкі і хмызьнякі, штучныя вадаёмы, утульныя сьцяжынкі, ружовыя, жоўтыя і белыя лотасы, альпійскія горкі, невялікія статуі і скульптуры.

Перад касьцёлам можна ўбачыць статую Божай Маці, што аплаквае зьнятага з крыжа Езуса. Статуя – дакладная копія працы Мікеланджэла, вырабленая па замове ксяндза Булькі беларускімі майстрамі.

Побач з уваходам знаходзіцца першы ў Беларусі помнік Папе Рымскаму Яну Паўлу ІІ. Статуя з’явілася ў Мосары ў жніўні 2005 года.

На магіле Юзэфа Булькі, які памёр у 2010 годзе, пастаянна стаяць кветкі, гарыць лампада. А на надмагільнай пліце напісана: «Любіў Бога, Прыроду І Беларускі народ». Менавіта дзякуючы ксяндзу службы ў касьцёле сталі весьціся на беларускай мове.

Агульны плян тэрыторыі мосарскага санктуарыя.

Ледзь у баку ад касьцёла і дэндрапарку Мосара знаходзіцца сымбаль «Ноева каўчэга».

Тут жа – каталіцкія могілкі, перад якімi знаходзіцца шэраг цікавых скульптур.