Hłybokaje district

Udzieła

Удзела – вёска каля ракі Бярозаўка, прыкладна ў 13 кiламэтрах ад цэнтра Глыбокага. Удзела ляжыць на трасе папулярнай турыстычнай вандроўкі: Празарокі – Пліса – Глыбокае – Удзела – Мосар – Бушыкі (Залесьсе Царкоўнае) – Лужкі – Германавічы.

Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Марыі Панны колiшняга кляштара францішканаў

У 1642 годзе амсьціслаўскі ваявода Юзаф Корсак заснаваў у вёсцы Удзела кляштар францiшканаў і пабудаваў пры ім драўляны каталіцкі храм. Мураваны касьцёл на месцы старога драўлянага будаваўся з 1766 па 1791 год, новы храм быў асьвячоны ў гонар Беззаганнага Зачацьця Панны Марыі.

Будаўніцтва кляштарных карпусоў было завершана ў 1805 годзе, але ўжо ў 1809 годзе кляштарны комплекс пацярпеў ад пажару. У 1837 годзе будынак касьцёла быў перабудаваны ў стылі позьняга клясіцызму.

У 1851 годзе кляштар францiшканаў быў зачынены расейскiмi ўладамі, а кляштарны храм стаў звычайным парафіяльнам касьцёлам.

У адным з будынкаў кляштара ёсьць дзеючая «Батлейка» – лялечнае прадстаўленне на рэлігійную тэму.

Каардынаты: 55.210546, 27.559283