Miory district

Novy Pahost

Сёньня Новы Пагост – нічым не характэрная вёсачка, але калісьці яна перажывала свой перыяд росквіту і славы. У часы Вялікага Княства Літоўскага праз Новы і Стары Пагосты ішоў тракт зь Вільні, праз Браслаў, Іказьнь на Полацак, па якім падарожнічалі літоўскія і рускія князі. На сваiм шляху яны рабілі прыпынкі спачатку ў Старым, а потым і ў Новым Пагосьце, які размешчаны на скрыжаванні дарог. Уладальнік Пагоста і Іказьні Сакратар караля Аляксандра Ян Сапега прыняў рашэньне заснаваць каталіцкія парафіі і пабудаваць касьцёлы ў Іказні і Новым Пагосьце, і атрымаў на гэта дазвол караля. Ажыцьцявіў ідэю свайго сваяка аб будаўніцтве касьцёла ў Новым Пагосце ў 1593 годзе ўжо новы ўладальнік гэтых месцаў, канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. Гэты год і лічыцца годам заснаваньня каталіцкай парафіі і касьцёла ў Новым Пагосьце, які пасля шматкроць разбураўся і адбудоўваўся.

Фотаздымак касьцёла будзе даданы пазьней.

 

* * *

Царква Сьвяцiцеля Мiкалая Цудатворцы

Праваслаўная царква была пабудаваная ў Новым Пагосьце ў 1879 годзе.

Каардынаты: 55.493944, 27.478670