Pastavy district

Łučaj

Лу́чай – вёска каля аднайменнага возера, гэта даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Першы пісьмовы ўпамін пра Лу́чай як уладаньне Забярэзінскіх датуецца 1542 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI стагодьдзя Лучай атрымаў статус мястэчка.

У розныя часы маёнтак Лучай знаходзіўся ў валоданьні Юндзілаў, Глябовічаў, Шэметаў і іншых. У 1617 годзе ён перайшоў да Рудамінаў, у 1731 годзе – да Агінскіх.

Сярод мясцовых славутасьцяў мiнулага варта адзначць палац Агінскіх, што быў пабудаваны ў XVIII стагодьдзi ў стыле клясыцызма, але быў спалены партызанамі ал час Другое сусьветнае вайны.

Касьцёл сьвятога Тадэвуша

У 1731 годзе ў Лучае была заснавана місія Галоўнай віленскай школы (кляштар без школы). Першыя будынкі місіі былі драўлянымі.

У 1742 годзе Амсціслаўскай каштэлянкай Элжбэтай Пузынiнай быў складзены сьпіс каштоўнаьсцяў, ахвяраваных храму Суфраданом Юрглядоўскiм: «Адзін вялікі пярсьцёнак шматгранны з дыямантамі. Другі пярсьцёнак тапазавы з вялікім дыямантам».

У 1766 годзе пачалося будаўніцтва касьцёла па фундацыях Віленскага ваяводы Міхала Казіміра Агінскага i Трокскага каштэляна Тадэвуша Францішка Агінскага. У 1776 годзе будаўніцтва храма было завершанаПершапачаткова касьцёл быў пабудаваны ў стылі барока, у першай палове XIX стагодьдзя быў часткова перабудаваны, пасьля чаго ў архітэктуры з’явіліся рысы клясіцызму.

У 1779 годзе ордэн езуітаў быў скасаваны, пасьля чаго касцёл быў перададзены каталікам.

Каардынаты: 55.089893, 27.117748