Pastavy district

Łyntupy

Лынту́пы – даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, што знаходзiцца на рацэ Лынтупцы.

Першы пісьмовы ўпамін пра Лынту́пы датуецца 1385 годам. Тапонім «Лынтупы» ўтварыўся ад назвы ракі Лынтупкі, што ў балтаў і фінаў літаральна перакладаецца як «птушыная рака».

Касьцёл Сьвятога Андрэя Апостала

Парафія ў Лынту́пах вядзе сваю гісторыю з XV стагодзьдзя. Першая драўляная сьвятыня пад тытулам Сьвятога Апостала Андрэя зьявілася тут каля 1459 году. У 1640 годзе Аляксандар Чарніцкі збудаваў пры касьцёле капліцу з цэглы, падараваў яму 8-пудовы звон і літурічнае начыньне. Новая мураваная сьвятыня будавалася ў 1908–1914 гадох на Рынку — цэнтральным пляцы мястэчка.

Каардынаты: 55.048673, 26.311820

 

Сядзiба Бiшэўскiх

На паўднёва-заходняй ускраіне вёскi знаходзiцца сядзібна-паркавы комплекс Бішэўскіх, якi фарміраваўся ў канцы XVIII–XX стагодьдзяў. Першапачаткова комплекс належыў Гільзенам, а сучасны выгляд набыў пры Бішэўскіх.

Каардынаты сядзiбнага дома: 55.051980, 26.307056

Нэарэнесансная сядзіба Бішэўскіх, на жаль, зараз перададзена прыватнаму ці то інвестару, ці то рэстаўратару, і для ўваходу простым смяротным на большай сваёй частцы недаступная. Хочацца верыць, што гэта не назаўсёды, таму як сядзібны дом, мяркуючы па інфармацыі з інтэрнэту, вельмі прыгожы…

На здымку ніжэй прадстаўлены гаспадарчы будынак, якi ўваходзіць у комплекс.

Сядзiба Бiшэўскiх. Гаспадарчы будынак