Pastavy district

Varapajeva

Варапаева – мястэчка каля ракі Заражанкі. Варапаева ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі на месцы пасяленьня нейкага Станіслава Варапая, які згадваецца ў крыніцах 50-х гадоў XVI стагодзьдзя. У апісаньні размежаваньня маёнткаў Галбеі і Дунілавічаў, датаваным 1558 годам, згадваецца «дарога, што ідзе ад Станіслава Варапая да Дунілавічаў».

C сярэдзіны XIX стагодьдзя ў пасёлку існаваў фальварак графіні Пшаздзецкай. У сядзібе, якая здавалася ў арэнду і ўваходзіла ў маёнтак Паставы, працавалі цагельня, вадзяны млын, суконная мануфактура і карчма. У 1896–1897 гадах праз Варапаева праклалі чыгунку. На жаль, у міжваенны перыяды ўсё гэта адышло ў нябыт.

Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова

Царква ў гонар Уваскрашаньня Хрыстова была пабудаваная ў пачатку XX стагодьдзя. Царква моцна пацярпела ў савецкі час. У 90-х гадах XX стагодьдзя ў царкве была праведзеная рэстаўрацыя, пасьля чаго ў ёй аднавіліся набажэнствы.

Каардынаты: 55.139055, 27.207624


Касьцёл сьвятога Мiхала Арханёла

У 1997 годзе ў Варапаеве пабудавалі касьцёл у гонар святога Міхаіла.

Каардынаты: 55.144203, 27.195548