Połacak

Part 2. Convent of Saint Euphrosyne

Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр

Манастыр быў заснаваны святой князёўнай Эўфрасіньняй Полацкай у 1125 гозе, калі яна пасялілася каля Праабражэнскай бажніцы ў Сяльцы. У 1161 годзе намаганьнямі Сьвятой Эўфрасіньні быў узведзены мураваны Спаса-Праабражэнскі сабор – найбольш захаваны помнік старажытнаполацкай архітэктуры. Яго будаўніком быў майстар Іаан.

У 1161 годзе на гэты храм Эўфрасіньня ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж (Крыж Эўфрасіньні Полацкай) з часьціцамі мошчаў шматлікіх святых і Жыватворчага Крыжа Хрыстова. Крыж быў выразаны тутэйшым майстрам-ювэлірам Лазарам Богшам.

У XIII стагодьдзi крыж быў вывезены з Полацка ў Смаленск, а адтуль пазьней у Маскву, а потым вернуты ў манастыр Іванам Грозным пасля захопу ім Полацка ў 1563 годзе.

У 1580 годзе, пасля ўзяцьця Полацка Стэфанам Баторыям, манастыр перададзены езуітам. У 1654 годзе, пасля захопу горада маскоўскімі войскамі, ён iзноў перайшоў да праваслаўных. У 1667 годзе, пасля вяртаньня Полацка войскамі Рэчы Паспалітай, зноў перададзены езуітам, у якіх заставаўся да 1820 года.

У 1820 годзе расейскія ўлады выгналі езуітаў з Полацку, манастыр перайшоў у дзяржаўную ўласнасьць. У 1832 годзе манастыр быў перададзены духоўнаму ведамству і ў 1840 годзе адноўлены. У 1841 годзе Крыж Эўфрасіньні Полацкай быў зноў вернуты ў Спаса-Праабражэнскі сабор.

У 1840-х гадах у манастыры размясьцілася Спаса-Эўфрасіньнеўскае духоўнае вучылішча. У 1847 годзе пры ігуменьні Клаўдзіі была пабудавана Эўфрасіньнеўская трапезная царква.

У 1897 годзе пры ігуменьні Яўгеніі, паводле праекта архітэктара У. Ф. Коршыкава ў псэўдабізантыйскім стылі была ўзведзеная манументальная пяціглавая Крыжаўзьвіжанская царква.

У 1921 годзе манастыр быў зачынены, крыж рэквізаваны, у 1928 годз перавезены ў Менск, у 1929 – у Магілёў. У 1941 у час Першай сусьветнай вайны Крыж Эўфрасіньні Полацкай бясьследна зьнік і дагэтуль ня знойдзены.

У 1929 годзе экспедыцыяй у складзе расейскіх мастакоў і рэстаўратараў Ігара Грабара, Рыгора Чырыкава і П. І. Юкіна ў Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастыры былі выяўленыя і раскрытыя фрэскі ХІІ стагодьдзя.

Каардынаты: 55.504188, 28.779466

Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр. Брама

Манастыр. Вiдарыс са званiцы

У пасхальныя дні людзей, якія імкнуцца трапіць у манастыр, асабліва шмат.

Царква Узвьвiжаньня Сьвятога Крыжа была пабудаваная ў 1893–1897 гадох паводле праекта віцебскага губернскага архітэктара У. Ф. Коршыкава. Закладка храма здзейсьнена 23 траўня 1893 года праасьвяшчэнным Антанінам, епіскапам Полацкім і Віцебскім. Царква – помнік манумэнтальнай архітэктуры расейска-бізантыйскага напрамку рэтраспектыўна-расейскага стылю.

Ўнутры царквы амаль заўсёды шматлюдна. Але калі прыйсьці ў час, калі няма службы, можна сфатаграфаваць інтэр’ер сабора.

Царква Сьвятога Спаса

На просьбу Эўфрасіньні Полацкай мясцовы япіскап выдзяліў для будаваньня царквы вёску Сяльцо за межамі Полацку каля япіскапскай пахавальні, «идеже братия наша лежа, преже нас бывши епископи». «Жыціе Эўфрасіньні Полацкай» дае падставу меркаваць, што Эўфрасіньня магла распачаць узьвядзеньне па 1128–1129 гадох на блаславеньне япіскапа Міны. Імаверна, царкву заклалі па сьмерці бацькі Эўфрасіньні, князя Сьвятаслава Ўсяславіча па 1128 годзе.

Асьвячэньне магло адбыцца паміж 1133 годам і пачаткам 1140-х гадоў япіскапам Іліяй, які ў гэты час кіраваў полацкай япіскапіяй. Паводле іншых меркаваньняў, царкву мог асьвяціць пераемнік япіскапа Іліі Казьма, які быў полацкім япіскапам у 1143–1166 гадох.

Дакладна вядома, што царкву за 30 тыдняў збудаваў полацкі дойлід Іаан («муж нарочит именем Иоан, приставник над делатели церковными», г.зв. кіраўнік арцелі ўзьвядзеньня цэркваў) на заказ прападобнай ігуменьні Эўфрасіньні Полацкай.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654–1667) па захопе Полацку маскоўскім войскам у 1656 годзе на загад цара Аляксея Міхайлавіча царкву Сьвятога Спаса паўторна асьвяцілі як праваслаўную. Па вызваленьне места яна зноў знаходзілася ў валоданьні езуітаў, якія выкарыстоўвалі будынак як касьцёл. Паміж 1728 і 1734 гадамі, а таксама ў 1786 годзе ордэн праводзіў аднаўленчыя працы. У 1800–1803 гадох будынак грунтоўна рэканструяваў прафэсар архітэктуры езуіт Войцех Абрампольскі. У вайну 1812 году царква пацярпела, але неўзабаве яе аднавілі.

Спаса-Эўфрасіньнеўская царква намаляваная на десятирублёвой банкноце новай серыі, уведзенай у абарачэньне ў Беларусі ў выніку дэнамінацыі ў сярэдзіне 2016 года.

Полацак. Царква Сьвятога Спаса. 10 BYN (2009)

⟵ Previous part. Part 1
Saint Sophia Cathedral

Next part. Part 3. ⟶
Other sacred buildings