Šarkoŭščyna district

Łužki

Лужкі – вёска на рацэ Мнюце за 32 кiламэтрах на ўсход ад Шаркоўшчыны, гэта даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Першы пісьмовы ўпамін пра маёнтак Лужкі датуецца 1519 годам. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Сапегаў, Жабаў, Чапскіх, Плятэраў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў Лужкі ўвайшлі ў склад Полацкага ваяводзтва.

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла колiшняга кляштар піяраў

Айцы-піяры зьявіліся ў Лужках на запрашэньне ўладальніка мястэчка кашталяна полацкага Валяр’яна Жабы, які перадаў ім фальварак Bісьнік, пляц пад кляштар і калегіюм (у ягоны гонар называўся Валяр’янскім), парк і школу (дзейнічала з 1744 году). Жонка В. Жабы ахвяравала на калегіюм 1000 злотых. Мураваны касьцёл у стылi віленскага барока будаваўся ў 1744—1756 гадох. Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай 1793 года касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830–1831 гадох у 1843 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату, тады ж зруйнавалі кляштарны комплекс (імаверна, захаваліся падмуркі).

За польскім часам касьцёл вярнулі каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі сьвятыню. У будынку захоўваліся штучныя ўгнаеньні. З 1988 году касьцёл зноў дзейнічае.

Каардынаты: 55.351380, 27.878011