Ušačy district

Arechaŭna

Арэхаўна – вёска на беразе аднайменнага возера ў 5 кiламэтрах на паўночны ўсход ад Ушачаў, гэта даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Упершыню Арэхаўна ўпамінаецца ў XVI стагодьдзi. Гэтыя землі каля 1521 году полацкі гараднічы Ян Корсак атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Старога.

З 1552 году дваром Арэхаўна, дзе было 50 радзінаў, валодаў сын Яна Корсака Баркулаб. Мястэчка ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Царква сьвятой Параскевы Пятніцы

У 1819 годзе Мікалай Грабніцкі пабудаваў у вёсцы уніяцкую царкву, якую пасьля забароны уніяцтва расейскія ўлады ператварылi ў праваслаўную. У 1884 годзе на месцы старой было пабудавана новая праваслаўная царква сьвятой Параскевы Пятніцы, якая захавалася да нашага часу і зноў адкрытая пасля рамонту ў 1993 годзе.

Каардынаты: 55.201814, 28.677619

Сядзіба Грабніцкіх (рэшткi)

У 1840 годзе Грабніцкія пабудавалі ў маёнтку сядзібны дом у стылі позняга клясіцызму, які часткова захаваўся да нашага часу. У маёнтку Грабніцкіх працавалі палатняная фабрыка, паравы млын, бровар, кавальня і конезавод.

Каардынаты: 55.204224, 28.678282

У чаканьні свайго шчаслівага выпадку ў выглядзе выдзяленьня сродкаў на аднаўленьне ці хаця б кансэрвацыю, сядзіба ператвараецца ў руіны.