Ušačy district

Ušačy

Уша́чы, Вуша́чы – мястэчка ў Беларусі, на рацэ Ўшачы. Ушачы – даўняе магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, якое пэўны час было цэнтрам рэгіёну.

Першы пісьмовы ўпамін пра Ўшачы як сяло ў Полацкім ваяводзтве датуецца XVI стагодьдзем. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні А. Сялявы. У 1594 годзе паселішча стала цэнтрам воласьці.

У 1624 годзе маёнткам Ушачы валодаў Юзэф Кляноўскі, стольнік полацкі. На 1667 год маёнтак складаўся з трох вёсак; тут была прыстань і карчма, дзейнічалі царква і манастыр, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. Наступным гаспадаром Ушачаў у 1672 годзе стаў Давыд Радзімінскі Францкевіч, які ў 1677 годзе разам з жонкай заснаваў у мястэчку базылянскі манастыр. Пазьней мясьцінай валодалі Шчыты, Жабы, Плятэры.

У 1716 годзе падваявода полацкі Геранім Жаба разам з жонкай фундавалі ўва Ўшачах касьцёл і кляштар дамініканаў, пры якім дзейнічалі шпіталь і школа. 23 чэрвеня 1758 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку Магдэбурскае права і герб: «у белым полі каля залатой ракі выява сьвятога Лаўрэна». Адначасна места атрымала права праводзіць таргі ў нядзелі і чацьвяргі, а таксама два кірмашы: першы – на Грамніцы, другі – на дзень сьвятой Ганны. Кожны з кірмашоў працягваўся 4 тыдні.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) Ушачы сталі сталіцай рэшты Полацкага ваяводзтва, якая засталася ў Рэчы Паспалітай. Тут зьбіраліся павятовыя соймікі. У 1787 годзе дамініканы збудавалі ў месьце двухпавярховы мураваны кляштар, а таксама заклалі школку на 6 клясаў.

У 1863 годзе дзеля здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі касьцёл і кляштар дамініканаў ува Ўшачах разам з трымя касьцёламі ў ваколіцах мястэчка (Кублічы, Чашнікі і Палюдовічы). Будынкі касьцёла i кляштара былi разбураны, усё літургічнае начыньне было перанесенае ў касьцёл вёскi Селішча.

У 1905 годзе па рэлігійнай лібэралізацыі ў Расейскай імпэрыі распачаліся масавыя звароты па вяртаньне касьцёла і кляштару дамініканаў каталікам. У адказ на гэта расейскія ўлады пачалі праводзіць у колішнім касьцёле набажэнствы Маскоўскага патрыярхату.

Колiшнi касьцёл сьвятога Гераніма кляштара дамініканаў

Сярод мясцовых славутасьцяў калiсьцi вылучаўся збудаваны ў стылі барокавага клясыцызму комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Гераніма, помнік архітэктуры XVIII стагодьдзя, зруйнаваны супольнымі намаганьнямі расейскіх і савецкіх уладаў.

Касьцёл сьвятога Лаўрына

У 1908 годзе местачкоўцы дамагліся дазволу на будаваньне новага касьцёла. Быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага храма, якой было пачата ў 1908 годзе. Сродкі вылучаны Рэутам (14 тысячаў рублёў), Івашэўскай, а таксама ўладамі (9 тысячаў рублёў). Будаўніцтва касьцёла ў стылі нэаготыкі было закончана ў 1913 годзе.

У 1932 годзе храм быў зачынены савецкiмi ўладамi.

У 1994 годзе парафія сьвятога Лаўрына адрадзілася. У 2001 годзе ва Ушачах быў прызначаны пастаянны пробашч і перададзена пляцоўка з касьцёлам, які пачалі аднаўляць. 24 кастрычніка 2004 года біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін урачыста асьвяціў адбудаваную сьвятыню.

Каардынаты: 55.177640, 28.6120519

Храм сьвятых пакутніц Мiнадоры, Мiтрадоры, Нiмфадоры

Ужо ў постсавецкі час ўва Ўшачах быў пабудаваны праваслаўны храм. Падмурак пад новую царкву быў закладзены ў 2009 годзе. Храм быў пабудаваны на ахвяраваньні жыхароў мястэчка і мэцэнатаў. Асьвяцілі яго ў кастрычніку 2016 года ў гонар сьвятых пакутніц Мiнадоры, Мiтрадоры і Нiмфадоры.

Каардынаты: 55.182241, 28.614756

Царква хрысьціян веры эвангельскай ‘Выратаваньне’

Есть ўва Ўшачах и пратэстанцкi храм. Пабудавалi яго ў 1990-х гадох.

Каардинаты: 55.175971, 28.616857

Інтэр’ер храма.