Viciebsk

Part 04. Kirova street, train station and outskirts

Кiраўскi мост

Першы мост праз Дзьвіну ў Віцебску быў палевы драўляны, называўся ён Дзвінскі. Кожны год у выніку паводак і крыгаходу гэты мост часткова або цалкам разбураўся, у выніку ў чэрвені кожнага года даводзілася праводзіць яго капітальны рамонт. Апошні раз гэты мост быў разбураны вясной 1864 года і аднаўляўся ненадоўга толькі ў гады Другой сусьветнай вайны. Рэшткі гэтага маста можна было назіраць у тыя гады, калі рака моцна зьмяльвла летам. І толькі ў 2010 годзе рэшткі гэтага моста былі выдалены канчаткова пры паглыбленьні дна ракі.

У 1863 годзе амаль у баку ад старога моста пачалося ўзьвядзеньне новага. Праект гэтага маста быў падобны да маста, пабудаванаму ў 1840 годзе на Сан-Жэрмэнскай атмасфернай чыгунцы. Будаўніцтва маста вялося пад кіраўніцтвам падпалкоўніка А.П. Фэцiнга. Гэты мост атрымаў назву Дзвінскага (уласна, як і яго палевы папярэднік) і быў адкрыты 26 сакавіка 1866 года. Гэты мост быў вельмі прыгожы і з’яўляўся адной з галоўных славутасьцяў горада. Асабліва кідаліся ў вочы ажурныя мэталічныя аркі і абліцаваныя гранітам тры каменных быкi на кесоннай падставе.

У гады Другой сусьветнай вайны стары Дзвінскі мост падрывалі двойчы. Першы раз – у ліпені 1941 года, калi адыходзячыя часткі Чырвонай Арміі падарвалі апору моста ў правага берага Дзвіны, каб затрымаць наступ гітлераўцаў. Немцы хутка аднавілі пашкоджаную частку збудаваньня і выкарыстоўвалі мост для ўласных патрэб. Другі раз мост праз Дзвіну ўзарвалі ўжо немцы ў чэрвені 1944 года. У гэты раз мост быў разбураны да падставы, і на яго аднаўленьне сышло 11 гадоў. З-за таго, што пабудаваныя ў XIX стагодьдзі апоры старога моста былі закладзеныя вельмі дробна на пяску, іх аднаўленьне і выкарыстаньне для ўтрыманьня канструкцыі новага моста было прызнана нямэтазгодным.

Сёньняшні Кіраўскі мост быў пабудаваны ўжо пасля вайны. Будаўніцтва праходзіла цяжка і цягнулася доўга, у эксплуатацыю мост быў здадзены толькі ў 1955 годзе. Даўжыня новага моста – 236 метраў. У 2004–2005 гадох была праведзеная рэканструкцыя маста, у выніку якой была пакладзеная новае дарожнае пакрыцьцё і пашыраныя ходнікі. Пасля рэканструкцыі на плошчы Тысячагоддзя Віцебска быў усталяваны камень з апоры Дзвінскага моста з надпісам: «Гэты камень ляжаў у падставе Дзвінскага моста, пабудаванага ў 1867 годзе».

Акрамя выкананьня сваёй галоўнай транспартнай функцыі, Кіраўскі мост папулярны сярод турыстаў па прычыне таго, што з яго адкрываецца від на галоўныя славутасьці горада.

Кiраўскi мост. Вулiца Кiрава, 15

Вiдарыс Кiраўскага моста боку вулiцы Iльлiнскага

Панарама Кіраўскага маста і тэатар былі намаляваныя на адной з колiшнiх беларускiх банкнот, якая ў цяперашні час выведзена з звароту.

Вiцебск. Панарама горада. 10.000 BYR (2000)

Вулiца Кiрава

Гісторыя вуліцы Кірава пачалася ў другой палове XIX стагодьдзя, адразу ж пасля будаўніцтва чыгуначнага вакзалу. Спачатку яна называлася Вакзальнай, а перайменавалі яе ў 1934 годзе. У той час вуліца была вузкай і па ёй пралягала трамвайная лінія.

Пасля заканчэньня Другой сусветнай вайны вуліца патрабавала практычна поўнага аднаўленьня: амаль усе будынкі, уключаючы і чыгуначны вакзал, былі зьнішчаны. Па новым праекце яе пашырылі да 66 метраў, па цэнтры разбілі бульвар, высадзілі дрэвы.

Вулiца Кiрава, 14

Вулiца Камсамольская

Вуліца Камсамольская (колiшняя Ніжне-Пятроўская, яна жа Каменная, Піярская, Каменева) знаходзіцца ў квартале ад Кіраўскага моста. Гэта перпендыкулярная вуліца у адносiнах да вуліцы Кірава, тут таксама ёсьць некалькі старадаўніх будынкаў.

Першыя будынкі ў раёне сучаснай вуліцы з’явіліся ў XVI стагодьдзі. У пачатку XX стагодьдзя на вуліцы знаходзіліся Пэтрапаўлаўская і Мікольская батальлённая цэрквы, лютэранская кірха (былы касьцёл кляштара піяраў).

Вулiца Камсамольская, 15

Вулiца Камсамольская, 16

Сегодня в этом мини-дворце находится несколько организация, в т.ч. управление по соц. защите населения, центр обслуживания населения, ЗАГС, другие.

Вулiца Кiрава (працяг)

Помнiк Кiраву

На улице Кирова в центре бульвара между улицами Комсомольской и Димитрова в 1979 году установлен б.ст С.М. Кирову.

Вулiца Кiрава, 13

Вулiца Кiрава, 11. Прафэсійны тэхнічны каледж

Вулiца Кiрава, 9

Вулiца Кiрава, 7

Скульптура «Двое»

У цэнтры бульвара ўздоўж пачатку вуліцы Кірава 28 верасьня 2020 года была ўсталяваная цікавая скульптура «Двое». Па словах Сяргея Сотнікава, аўтара скульптуры, яна сымбалізуе закаханых. У хлопца ў руках букет васількоў, у руках у дзяўчыны – кніга «Вершы» і часопіс «Маладосьць» №4 за 1968 год. І гэта невыпадкова: Сяргей Сотнікаў нарадзіўся ў 1969 годзе, а яго бацькі, дарэчы, будаўнікі, пазнаёміліся і пажаніліся ў 1968 годзе. Такiм чынам, скульптура «Двое», по словах аутараў, прысьвечаная «нашым бацькам – пакаленьню рамантыкаў шасцідзясятых».

Каардынаты: 55.194382, 30.190275.

Вулiца Кiрава, 5… 3

Вулiца Кiрава, 1

Бульвар в центре улицы Кирова идёт от Кировского моста и заканчивается у Привокзальной площади.

26 сентября 2020 года в Витебске закончился ремонт бульвара в центре улицы Кирова. Тогда же в восточной части Привокзальной площади, там, где начинается улица Кирова, появилась средней помпезности арка высотой в трёх-четырёхэтажный дом.

Чыгуначны вакзал

Першы будынак вакзалу станцыі Віцебск быў пабудаваны ў 1866 годзе, у 1912 годзе ён быў дабудаваны. Падчас Другое сусьветнае вайны стары будынак вакзала быў цалкам разбураны, а сучасны тэрмінал быў пабудаваны ў 1952 годзе архітэктарам Барысам Мязенцавым. З 2009 па 2012 гады была праведзена капітальная рэстаўрацыя вакзалу.

Каардынаты: 55.194952, 30.185905.

Некалькі фрагмэнтаў уваходнага партала.

Люстры ўнутры будынка вакзала.

Невялiчкi паравоз, што заблудзіўся на Прывакзальнай плошчы.

Палац творчасьцi дзяцей i моладзi

У сярэдзіне 1950-х гадоў у Савецкім Саюзе з’явіліся першыя фільмы з шырокім экранам, паказваць якія ў горадзе не было дзе. Таму ў сярэдзіне 1950-х гадоў у Віцебску разгарнулася будаўніцтва некалькіх кінатэатраў. Будынак былога кінатэатра «Кастрычнік» быў пабудаваны з 1954 па 1958 гады па індывідуальным праекце. Кінатэатар меў залу для гледачоў на 560 месцаў.

У пачатку 1990-х гадоў адзін з лепшых кінатэатраў Віцебска прыйшоў у заняпад. Аб сумным лёсе «Кастрычніка» пісала 28 верасня 1995 году газэта «Віцьбічы»: “У глядзельнай зале ўстойлівы пах волкасці і цвілі, што нiколi не выветрывацца, холад. Драўляныя крэслы, быццам у заняпалым сельскім клубе. Сам будынак паволі развальваецца, працякае дах, не працуюць абодва туалеты. З фасаднай часткі «Кастрычніка» ў многіх месцах сыплецца тынк. З першых лікаў сакавіка гэтага года зачынены і буфэт». На сэансы ў тыя гады прыходзіла ад сілы 5 чалавек – у асноўным, з-за недахопу грошай ды папулярнасьці хатніх відэамагнітафонаў (для тых, у каго грошы былі).

У лістападзе 1997 года «Кастрычнік» быў зачынены, а 19 сьнежня 1997 года выстаўлены на продаж. У студзені 1998 года было прынята рашэньне ператварыць «апошні ачаг культуры ў Чыгуначным раёне» ў Дом моладзі.

Каардынаты: 55.193151, 30.187575

Катэдральны касьцёл сьвятой Барбары

Крыху на паўночны захад ад чыгуначнага вакзала можна ўбачыць жамчужыну віцебскага дойлідства, касьцёл сьвятой Барбары, пабудаваны у стылі барока з элемэнтамi нэараманскага стылю.

Першыя зьвесткі аб каталiцкiм прыходзе ў Вiцебску ставяцца да другой палове XVIII стагоддзя, калі ў 1783 годзе павятовы маршал Антоні Косаў заснаваў невялікі касьцёл ля каталіцкіх могілак. У 1785 годзе арцыбіскуп Магілёўскі Станіслаў Богуш-Сэстранцэвіч асьвяціў яго ў гонар сьвятой Барбары, апякункі добрай сьмерці. У 1884–1885 гадах касцёл быў значна перабудаваны (інжынер-архітэктар В. Пятроўскі).

У 1922 году савецкая ўлада закрыла касьцёл. У 1990-1993 гадах была праведзеная рэстаўрацыя, пасьля якой будынак быў вернуты каталікам.

Каардынаты: 55.201252, 30.180391

Дом-музэй Марка Шагала

Марк Захаравіч Шагал – беларускі, расейскі і францускі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эўрапейскага авангарднага мастацтва XX стагодьдзя. Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Хацкеля (Захара) і Фейгі-Іты Шаґал. Пачатковыя заняткі па маляваньні меў у Школе жывапісу і малюнка Юдэля Пэна у 1906 годзе.

У 1907 паехаў у Санкт-Пецярбург. У 1907–1908 гадах вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочваньня мастакоў і малявальных клясах С. Зайдэнбэрга, а ў 1909–1910 гадох – у прыватнай мастацкай школе Званцавай пад кіраўніцтвам Льва Бакста. Здолеў прадаць калекцыянэру й мэцэнату Максіму Вінавэру дзьве карціны, атрымаў ад яго стыпэндыю на навучаньне ў Парыжы (з 1910 года).

У Парыжы наведваў акадэміі La Palette і Grande Chaumiére. Жыў у асяродзьдзі мастакоў-авангардыстаў у інтэрнаце «Вулей» (La Ruche) на Манпарнасе. Падтрымоўваў знаёмствы з Гіёмам Апалінэрам, Фэрнанам Лежэ, Андрэ Сальмонам, Рабэрам Дэлёнэ, Жанам Мецэнжэ, Блезам Сандрарам. У гэты час пачынаецца першая сур’ёзная зацікаўленасьць ягонай творчасьцю. У 1914 у Бэрліне павінная адбыцца ягоная першая пэрсанальная выстава.

Перад пачаткам Першае сусьветнае вайны прыехаў ў Віцебск. Калі фронт наблізіўся, зьехаў у 1916 у Петраград. У 1918 прызначаны камісарам Віцебскага губэрнскага аддзела народнае адукацыі. Стварыў, а пазьней і ўзначаліў Віцебскую народную мастацкую школу (потым Першая народная мастацкая вучэльня). Запрасіў на працу ў Віцебск мастакоў-авангардыстаў, мiж іншых, Казімера Малевіча.

У 1920 зьехаў у Маскву, працаваў у Дзяржаўным жыдоўскім Камэрным тэатры (1920–1922 годы). Займаўся тэатральным мастацтвам: стварэньнем дэкарацыяў і дызайнам касьцюмаў, сцэнаграфіяй.

У 1922 зьехаў у Бэрлін, адтуль у 1923 у Парыж. Захапіўся гравюрай і літаграфіяй. У 1923–1931 гадох па замове Амбруаза Валяра выканаў некалькі цыклаў гравюраў да басьняў Ляфантэна, «Мёртвых душаў» Гогаля, да Бібліі.

У 1937 атрымаў францускае грамадзянства. У 1941—1948 жыў у ЗША й Мэксыцы.

У пасьляваенны пэрыяд займаўся таксама манумэнтальным мастацтвам. Стварыў вітражы для касьцёлаў у Мэцы і Рэймсе (Францыя), Цюрыху (Швэйцарыя), для Габрэйскага ўнівэрсытэту (Ерусалім). Зрабіў мазаікі і габэлены для Парлямэнту Ізраілю ў Ерусаліме, пано для Мэтраполітэн-опэры ў Нью-Ёрку (ЗША), пляфоны для Гранд-опэры ў Парыжы (Францыя).

Марк Шагал найбольш вядомы як жывапісец. Ягонае мастацтва вызначалася яркаю асаблівасьцю. Стварыў індывідуальны фантастычны стыль. Прадстаўлены ва ўсіх буйнейшых музэях сьвету.

Ганаровы доктар унівэрсытэтаў Глазга, Брандыс (Масачусэтс, ЗША), Нотр-Дам (Індыяна, ЗША). Ганаровы сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і пісьменства (1959). Кавалер Вялікага крыжа Ганаровай легіі (1978).

Памёр у горадзе Сэн Поль дэ Ванс (Францыя). Пахаваны на мясцовых могілках.

Да канца жыцьця ў ягонай творчасьці назіраліся «віцебскія» матывы.

Пісаў вершы на ідыш. На беларускую мову іх пераклаў Рыгор Барадулін.

* * *

На вулiцы Пакроўскай, 11, у Вiцебску знаходзiцца дом-музэй Марка Шагала.

Каардынаты: 55.200376, 30.190615.

Некалькi здымкаў экспанатаў музэя

У двары дома-музея знаходзіцца помнік мастаку.

У пачатку Пакроўскай вуліцы недалёка ад скрыжаваньня з 1-й вуліцай Красіна знаходзіцца яшчэ адна скульптурная кампазіцыя, прысьвечаная мастаку і ягонай музе.

⟵ Previous part. Part 03
Lenina Street

Next part. Part 05. ⟶
Millennium Square