Вялікая Ухалода – вёска ў 10 кіламетрах на ўсход ад Барысава.
У 1670 годзе Ухалода мела 5 «дымоў», уласнасць казны, у Барысаўскім старостве.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года Вялікая Ухалода апынулася ў складзе Расейскае Імпэрыі.
З 1912 гады ў пасёлку дзейнічае земская школа.
З лютага да сьнежня 1918 года акупаваная войскамі Нямеччыны.
За часам савецка-польскае вайны з верасьня 1919 года па ліпень 1920 года праз Вялікую Ухалоду праходзіла лінія фронту.
1 студзеня 1919 года арганізаванае спажывецка-кааператыўнае аб’яднаньне «Свабодны селянін» (132 чальца), якое вырабляла тытунёвыя і галантарэйныя вырабы.
З 20 жніўня 1924 года Вялікая Ухалода знаходзіцца ў Глівінскім сельсавеце Барысаўскага раёну.
У 1931 годзе ў Вялiкай Ухалоджзе арганізаваны калгас імя Сталіна, у Малой Ухалодзе – калгас «Праўда».
У 1934 годзе пабудаваны мост праз раку Бярэзіну.
У 1955 годзе ў Вялікай Ухалодзе адкрыты медпункт
У 1957 годзе абедзве вёскі электрыфікаваны.
Царква сьвятога Мікалая Цудатворцы
Праваслаўная парафія з’явілася ў вёсцы ў пачатку XX стагодьдзя.
У 1993 годзе пабудаваны храм сьвятога Мікалая Цудатворцы.
Каардынаты: 54.197925, 28.622622.
З мясцовых замалёвак.