Кіяві́чы – вёска на рацэ Мажы, прытоку Мо́рачы. Кіявічы знаходзяцца каля мяжы з Клецкім раёнам за 20 кiлямэтраў на паўднёвы захад ад райцэнтра, горада Капыль і за 25 кiлямэтраў на паўднёвы ўсход ад Клецака.
Да 1863 года Кіявічы – уласнасьць Магільніцкіх, потым Клімавых. У 1908 годзе ў вёсцы было 88 двара з 496 жыхарамі.
Царква Ўшэсьця Гасподняга
У 1752 годзе ў Кіявічах была пабудаваная драўляная ўніяцкая царква Ушэсьця Гасподняга. Па задушэньнi вызволььнага паўстаньня 1830 года грэка-каталіцкі храм быў прымусова пераабсталяваны ў праваслаўную царкву. Гэты храм не захаваўся, але ў 1882 годзе на сродкі мясцовых жыхароў з цэглы на месцы колiшняша храму 1752 году. Да 1990-х гадоў царква знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, на сёньняшнi дзень адноўленая, дзейнічае.
Каардынаты: 52.985175, 26.994774.
Фотаздымак царквы па стане на 2014 год
Вiдарыс храма ў 1960-я гады