Кру́пкі – места на рацэ Бабры, адміністрацыйны цэнтар Крупскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год – 8650 чалавек. Знаходзяцца за 121 кiлямэтар на паўночны ўсход ад Менску, за 6 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Крупкі (лінія Менск – Ворша); на аўтамабільнай дарозе Менск – Ворша.
Крупкі – даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захавалася сядзіба Сьвяцкіх у стылі мадэрну, помнік архітэктуры пачатку XX стагодьдзя.
Існуе некалькі вэрсіяў, але навуковай можна лічыць адну – тапонім Крупкі мае водна-рачное паходжаньне: паселішча ўзьнікла ў міжрэччы ракі Крупкі, што ўпадае ў раку Бобр. Таксама існуе народнае паданьне: згодна зь ім Крупкі ўтварыліся на месцы падвор’я сквапнага бацюшкі, якому не атрымалася падмануць свайго работніка (пазьней людзі жартавалі зь яго «а, гэта той, што крупак набаўляў»).
У гістарычных крыніцах паселішча ўпамінаецца пад назвай Крупка.
Імаверна, Крупкі ўзьніклі ў сярэдзіне XVI стагодьдзя на землях маёнтку Шыйкі. Паселішча ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Сангушкаў.
У 1613 годзе на мапе Вялікага Княства Літоўскага Тамаша Макоўскага Крупкі значацца як мястэчка. У 1627 годзе ўладальнік мястэчка Сымон Самуэль Сангушка перадаў яго сваёй жонцы Алене Корвін-Гасеўскай, у гэты час тут было 26 дымоў. Згадваецца ў інвэнтары 1653 года як мястэчка Крупка ці Сангушкаў, цэнтар аднайменнага маёнтка. На 1667 год колькасьць дымоў узрасла да 60, існаваў млын.
У XVIII стагодьдьдзi Крупкі сталі цэнтрам графства. На 1790 год тут было 82 дымы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Крупкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні. У канцы XVIII стагодьдзя маёнтак перайшоў у валоданьне Сьвяцкіх. У 1859 годзе тут працавала мукамольная мануфактура.
На 1880 год у Крупках існавалі два млыны, на якіх выраблялася «найдалікатнейшая мука пшонная, што пад назвай Крупецкай альбо Крупчаткі развозілася да найгалоўнейшых местаў». У 1896 годзе Караль Сьвяцкі заснаваў фабрыку запалкавай саломкі. На прадпрыемстве працавала больш за 50 чалавек, вялікую частку прадукцыі вывозілі ў Амэрыку. На 1897 год у мястэчку налічвалася 186 двароў, працавалі гарбарны і маслабойны заводы, пошта і тэлефоннае аддзяленьне, царкоўнапрыходзкая школа, царква, сынагога, 4 юдэйскія малітоўныя дамы, 24 крамы, карчма, заезны двор, гуртовы вінны магазын; штогод праходзілі кірмашы 29 жніўня і 9 сьнежня. У 1900 годзе ў Крупках адкрылася лесапільня. На 1910 год у мястэчку было 190 будынкаў.
У Першую сусьветную вайну 26 лютага 1918 году Крупкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крупкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Барысаўскі павет («падраён») Менскага раёну. У 1924 годзе Крупкі сталі цэнтрам раёну (з 1938 году ў Менскай вобласьці). 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1991 годзе Крупкі атрымалі статус места. У 1999 годзе афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.
Сядзiба Сьвяцкiх. Сядзiбны дом
Сядзіба Сьвяцкіх – помнік архітэктуры стылю мадэрн пачатку XX стагодьдзя. Знаходзіцца на беразе ракі Бабра, на гістарычнай Паштовай вуліцы. Вакол сядзібы захаваліся рэшткі парку з выхадам на раку Бобр.
Сядзіба была пабудаваная Карлам Сьвяцкім, апошнім уладальнікам Крупак, у 1900 годзе. Існуе легенда, што Карл, які ня славіўся асаблiвым багацьцем, змог узьвесьці свой шыкоўны асабняк пасьля таго, як знайшоў карэту са скарбам Напалеона, затопленую ў возеры Лясным пры адступленьні французскіх войскаў. С канца 1980-х сядзібны дом выкарыстоўваецца ў якасьці адміністрацыйнага будынка.
Адрас: вулiца Савецкая, 8-2. Каардынаты: 54.319553, 29.142991.
Вулiца Савецкая, 8
Побач з будынкам сядзібы і паркам знаходзіцца некалькі цікавых будынкаў, якія таксама выкарыстоўваюцца адміністратыўнымі службамі горада.
Райвыканкам
Помнiк Ленiну
Парк
Парк. Помнiк Уладзiмiру Кавалёнку
Дважды Герой Советского Союза Владимир Ковалёнок родился в деревня Белое Крупского района 3 марта 1942 года. Трижды отправлялся в космические экспедиции. Награжден различными орденами и медалями. Автор научных исследований в области космонавтики. Почетный гражданин Крупского района. Его имя носит физико-математическая гимназия № 93 в городе Уфа и Хотюховская СШ Крупского района, где открыт музей имени Владимира Коваленка.
Первый полет экипажа подполковника Владимира Ковалёнка был самым трудным и был прерван досрочно. По вине техники не произошло стыковки с орбитальной станцией. Истинную причину неудачи стыковки установить так и не удалось. Вероятнее всего, имел место скрытый дефект стыковочного узла «Союза-25», сгоревшего в плотных слоях атмосферы при посадке космического корабля.
Второй полет был совершён на корабле «Союз-29» вместе с бортинженером Александром Иванченко в 1978 году. Космонавты ушли в небо на 140 суток. Это намного больше, чем установленный ранее 96-суточный рекорд пребывания в космосе. Более того, был преодолен 120-суточный рубеж. За этот срок в человеческом организме происходит полный цикл смены красных кровяных телец. Прожив в космосе, то есть в новых физических условиях, больше указанного срока, космонавты возвращались на Землю с эритроцитами, рожденными в невесомости. Ученых интересовало: будут ли космонавты выполнять свои функции на Земле? Результаты полёта экипажа Владимира Ковалёнка дали утвердительный ответ на этот вопрос.
Памятник Владимиру Ковалёнку был установлен в Крупках в 1984 году.
Каардынаты: 54.319011, 29.142424.
Вулiца Савецкая, 15. Сярэдняя школа №1
Вулiца Савецкая, 9… 11
Кiнатэатар «Кастрычнiк»
Адрас: вулiца Савецкая, 9. Каардынаты: 54.318926, 29.141371.
Царква сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы
Царква сьвятога Мікалая Цудатворца была пабудаваная ў 1998 годзе.
Адрас: вулiца Мiра, 7. Каардынаты: 54.321835, 29.125301.
Касьцёл сьвятога Язэпа
Касьцёл сьвятога Язэпа быў пабудаваны ў 2003 – 2005 гадох.
Вулiца Мiра, 12. Каардынаты: 54.322058, 29.122907.
Знак у гонар места
Вулiца Савецкая.