У XIX стагодзьдзі Друцкаўшчызна была ажыўленым заможным маёнткам шляхецкага роду Сьлізьняў. Тут разьмяшчаўся прыгожы сядзібны комплекс: вялікі палац, флігель, гаспадарчыя пабудовы, касьцёл і маляўнічы парк. На жаль, да нашых дзён сама сядзіба не захавалася (драўляны дом канчаткова згарэў у пачатку 2000-х гадоў).
У маёнтку ў Друцкаўшчыне жыў, тварыў і быў пахаваны Атон Ян Сьлізень (1806–1887) – вядомы беларускі пісьменьнік, мэмуарыст і грамадзкі дзяяч. Лічыцца, што ён і ягоныя жонкі спачываюць менавіта ў крыпце гэтай капліцы. Вакол руінаў дагэтуль знаходзяцца старадаўнія надмагільлі іншых чальцоў гэтай сям’і, у прыватнасьці, Уладзіслава і Яна Сьлізьняў.
Каплiца-пахавальня роду Сьлізняў
Манумэнтальны будынак з чырвонай цэглы быў узьведзены ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў стылі нэаклясыцызму. Будынак мае квадратную форму ў пляне. Фасады былі аздобленыя магутнымі калёнамі і пілястрамі, якія часткова ацалелі, падкрэсьліваючы строгую сымэтрыю і былую веліч пабудовы.На сёньняшні дзень капліца знаходзіцца ў занядбаным і напаўразбураным стане. Перакрыцьці і дах цалкам адсутнічаюць, сьцены з чырвонай цэглы паступова асыпаюцца.
Перад уваходам у капліцу ўсталяваны каваны крыж..
Каардынаты: 53.225522, 26.317264.



Царква Казанскага абраза Божай мацi
Будаўніцтва царквы пачалося ў 2000-х гадох, а ўрачыстае асьвячэньне адбылося 9 ліпеня 2008 году.
Царква ўзьведзеная з сылікатных цэглы і спраектаваная ў так званым рэтраспэктыўна-расейскiм стылі.
Адрас: вуліца Цэнтральная, д. 23. Каардынаты: 53.231005, 26.322078.



